Шахматы з Янкам Купалам у Мінску

21.07.2022 18:30 - 20:00 літаратурны музей Янкі Купалы (вул. Янкі Купалы, 4) Бясплатнае

21 ліпеня музей Янкі Купалы ладзіць шахматны вечар «Давайце ў конікі згуляем!», прымеркаваны да дня шахмат.



Дата: 21 ліпеня

Час: 18.30

Месца: літаратурны музей Янкі Купалы, вул. Янкі Купалы, 4, Мінск 


У гэты вечар прапануюць:

даведацца, у каго Янка Купала выйграваў у шахматы і адкуль у паэта з’явіўся шахматны стол;

убачыць унікальную мастацкую работу З. Паўлоўскага «Янка Купала і Якуб Колас гуляюць у шахматы», а таксама шахматы Паўліны Мядзёлкі;

паўдзельнічаць у бліцтурніры аматараў-шахматыстаў і ў інтэлектуальнай віктарыне;

 і, канешне, атрымаць сувенір ад музея!


Уваход вольны!




Вам можа быць цікава

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ