Шчырыя размовы пра мастацтва

24.02.2018 18:00 - 18:00 Музей Заіра Азгура (вул. Азгура, 8) 6 р.

24 лютага запрашаем у музей З.І. Азгура на першую сустрэчу ў межах аўтарскага праекта Марыі Ляшкевіч “Шчырыя размовы пра мастацтва”, якая адбудзецца ў супрацы з Цэнтрам развіцця эфектыўнай камунікацыі “Жывая Бібліятэка”.

“Шчырыя размовы” – праект, створаны для таго, каб наведвальнікі маглі паглядзець на мастацтва вачыма самых розных людзей, чыё жыццё так ці інакш звязана з гэтай сферай.

Героі першай сустрэчы – скульптар, фотамастак, музыка, мастацтвазнаўца і псіхолаг. Наведвальнікі атрымаюць магчымасць паразмаўляць з імі, задаць свае пытанні. “Шчырыя размовы” – гэта камунікацыя ў невялікіх групах па 5-7 чалавек з першакрыніцамі інфармацыі.

Наведвальнікі прыходзяць, абіраюць з прапанаванага спісу Героя, запісваюцца да яго і размаўляюць 30 хвілін. Падчас першай сустрэчы ў наведвальнікаў ёсць магчымасць пазнаёміцца з асабістым светам 3-х Герояў, а таксама агледзець экспазіцыю музея (можна прыйсці загадзя). Набыць квіток можна ў касе музея і анлайн https://goo.gl/ZW37mR. Кошт квітка – 6 р.

Для ўдзелу ў мерапрыемстве таксама пажадана прайсці папярэднюю рэгістрацыю https://goo.gl/axNGq8. Гэта зробіць хуткай вашу рэгістрацыю на месцы, а таксама дапаможа быць у курсе апошніях навінаў і зменаў.


Вам можа быць цікава

Выстава «Мастакі еўрапейскага авангарда» ў Віцебску

25.06.2026 10:00 - 30.08.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

NAVIBAND ля вогнішча ў Варшаве

02.09.2026 (20:00 - 22:00) Miami Wars (Solec 8)

Сустрэча размоўнага клуба ва Уроцлаве

06.09.2026 (15:30 - 17:30) (паведамяць удзельнікам)

MARA FEST у Сопаце

12.09.2026 (15:00 - 23:00) Scena Tarasy (Aquapark Sopot)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ