«Школа БНР» у Мінску

24.03.2019 15:00 - 19:00 Кавярня «Грай» (вул. Інтэрнацыянальная, 33) Удзел бясплатны

24 сакавіка ў кавярні «Грай» (вул. Інтэрнацыянальная, 33) пройдзе адукацыйна-культурная імпрэза «Школа БНР», прымеркаваная да ўгодкаў утварэння Беларускай Народнай Рэспублікі.
Уваход бясплатны, але трэба зарэгістравацца тут.

Праграма:
15:00 Урок першы: лекцыя Сяргея Харэўскага «Віртуальны шпацыр па адрасах БНР»
16:30 Урок другі: лекцыя Андуся Унучака «Нашаніўскае адраджэнне – падмурак БНР»
18:00 Урок трэці: лекцыя Уладзіміра Ляхоўскага «Сімвалы БНР»
19:00 Урок музыкі: выступ NAKA, МУТНАЕВОКА, :B:N:

Падчас імпрэзы будуць адбывацца ўрокі малявання. Ілюстратарка Лізавета Ганчарова навучыць вас маляваць Пагоню – нацыянальны сімвал Беларусі.

Мерапрыемства бясплатнае, таму фінансава падтрымаць імпрэзу можна праз краўдфандынгі тут і тут.

Паводле арганізатараў


Вам можа быць цікава

Выстава «Прастора вечных сэнсаў» у Віцебску

15.07.2026 15:00 - 20.09.2026 18:00 мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

Адкрыццё кнігарні KAMUNIKAT.SHOP у Беластоку

08.09.2026 (18:00 - 20:00) Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку (вул. Варшаўская 1А)

Вечарына «Бельведэр Умястоўскіх» у Жамыслаўлі

20.09.2026 (16:00 - 20:30) Сядзіба Умястоўскіх

Спектакль «Радзіва Прудок» у Гданьску

29.09.2026 (19:00 - 20:40) Teatr Szekspirowski (Wojciecha Bogusławskiego 1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ