Лекцыя "Парыжская школа. Надзя Лежэ" ў Мінску

03.02.2026 18:30 - 19:30 вул. Кісялёва, 38 (вул. Кісялёва, 38) 25 рублёў

Трэцяга лютага, у аўторак, у лекторыі "Фрэскі" адбудзецца лекцыя "Парыжская школа. Надзя Лежэ".


Мы ў Парыжы пачатку 20 стагоддзя. Тут, у мастацкай сталіцы свету, 300 тысяч "панаехаўшух" і мясцовых мастакоў змагаюцца за славу, добразычлівасць прэсы і кашалькі калекцыянераў.

А дзе ж жанчыны? О, не ... Не тыя, якіх адразу ўяўляеш, варта вымавіць - "Парыж, багема, жанчыны…"

Пагавораць пра нашу зямлячку Надзю Хадасевіч-Лежэ.

Яна нарадзілася пад Барысавам, а потым пабудавала цэлы музей і падарыла яго Францыі.

А колькі яна падарыла Беларусі!

Яе лёс, яе творчасць, яе служэнне мастацтву захапляюць і натхняюць.

Лектарка - куратарка Надзея Кухарэнка.

Выступіць таксама эксперт Парыжскай школы з аглядам выставы Надзі Лежэ 2025 года.

Кошт - 25 рублёў.

Месцаў абмежавана, таму запісвайцеся па спасылцы.


Вам можа быць цікава

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ