Шляхетныя Каляды ў Чыкага

12.01.2025 12:00 - 16:00 рэстарацыя «Васількі» (250 McHenry Rd) ад 5 даляраў
 
У нядзелю, 12 студзеня, у Wheeling, штат Ілінойс, адбудуцца Шляхетныя Каляды.



Вас чакае калядная імпрэза ад актораў Юліі і Макса Каравай.

Таццяна Зіміна, майстра беларускіх прыкладных мастацтваў, правядзе майстар-клас па калядных аздобах для дзетак і дарослых.

 У праграме таксама: 

  • шляхетныя байкі і калядныя жарты; 
  • старадаўнія танцы і панскія гульні;
  • паказы баявога майстэрства: шабельныя баі і рыцарскія пацехі;
  • майстар-клас па куртуазных манерах і шляхецкіх традыцыях. 

Дакраніцеся да сапраўдных беларускіх калядных абрадаў, пакажыце сваю «панскую годнасць» і атрымайце ў падарунак грамату на шляхецтва! 

Квіткі можна набыць па спасылцы: дарослым — 20 даляраў; дзецям ад 5 гадоў — 5 даляраў, дзеткам да 5 гадоў — бясплатна. 



Вам можа быць цікава

Майстар-класы па ляўкасе і калядных вяночках у Мінску

13.12.2025 14:00 - 14.12.2025 15:00 Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці (вул. Гікалы, 4)

тоні лашдэн і «Червивый Минск» у Варшаве

13.12.2025 (16:00 - 17:00) Галерэя Zachęta (plac Stanisława Małachowskiego 3)

Батлейка і калядны кірмаш у Лондане

20.12.2025 (14:30 - 17:00) Church of St. Cyril (Holden Avenue)

Спектакль "Трыбунал" у Магілёве (16+)

30.01.2026 19:00 - 31.01.2026 21:00 Тэатр лялек (вул. Першамайская, 7)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ