Шпацыр да пачатку паўстання 1863 года ў Вільні

25.01.2026 14:00 - 15:00 ля былога палаца Тышкевічаў на скрыжаванні з вуліцай Завальнай (Trakų g. 1 і Pylimo g.) данаты

 

У нядзелю, 25 студзеня, у Вільні ладзяць шпацыр да пачатку паўстання 1863 года, дня народзінаў Кастуся Каліноўскага і віленскай Карчмы «1863»




22 студзеня 1863 году ў Варшаве пачалося паўстанне, якое мы называем паўстаннем Каліноўскага. 

А 2 лютага 1838 г. у Мастаўлянах (цяпер у Польшчы на мяжы з Беларуссю) нарадзіўся нацыянальны герой Беларусі Кастусь Каліноўскі. 

Падчас нядоўгай экскурсіі (не больш за 1 гадзіну) вы наведаеце некалькі месцаў, звязаных з самім Кастусём Каліноўскім, а таксама даведаецеся, дзе знаходзіўся Правінцыйны камітэт, дзе паўстанцы перахоўвалі зброю, дзе збіраліся напярэдадні паўстання і падчас. 

А скончаць шпацыр у Карчме 1863, якая не проста так там месціцца. 



Удзел — данаты. Рэгіструйцеся па спасылцы. 


Вам можа быць цікава

Дзень Святога Патрыка ў Варшаве

13.03.2026 (19:00 - 20:30) GARAŻ artystyczny (ul. Wałbrzyska 11)

Iva Sativa ў Вільні

21.03.2026 (20:00 - 22:00) Paviljonas (Pylimo gatvė 21B)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ