Шпацыр Каджоры — Кікеці для інтравертаў у Тбілісі

05.11.2022 12:00 - 18:00 Каджоры Бясплатнае

У суботу, 5 лістапада, тбіліскі клуб інтравертаў запрашае беларусаў на прыемны хайкінг. Гэтым разам — па маршруце Каджоры — Кікеці.



Дата: 5 лістапада

Час: 12.00 (час мясцовы)

Месца збору: Каджоры, на прыпынку ля фантану


Вы падымецеся да руін крэпасці Арагата, адкуль разгортваецца дзівосны краявід.

Далей вас чакае лёгкі хайк па восеньскай прыродзе працягласцю 8 кіламетраў.

Пасля павольнага спуску знойдзеце два вадаспады. Пасля павольнага пад’ёму — завершыце паход на маляўнічай паляне з файным краявідам.

Старт апоўдні з прыпынку ў Каджоры. Даехаць сюды можна аўтобусамі 316 ці 380 ад плошчы Свабоды за 50-70 хвілін. А вярнуцца з Кікеці ў Тбілісі можна будзе на 316 аўтобусе.


Бярыце з сабой:

пітную вадкасць

зручную ежу

прыладу для сэлфі


Вось вам лёгкі спосаб пачаць хайкаваць!

Удзел вольны, далучайцеся!



Вам можа быць цікава

Выстава шэдэўраў Парыжскай школы ў Мінску

26.06.2026 10:00 - 30.08.2026 18:00 палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Выстава Алена Трысцень «Пра лес» у Гродне

16.07.2026 17:30 - 17.08.2026 19:00 КЦ «Фестывальны» (вул. Тэльмана, 4)

Выстава Юры Шуста «Жывіца* Сонечнае спляценне» ў Варшаве

16.07.2026 19:00 - 27.09.2026 19:00 Zachęta Narodowa Galeria Sztuki (Plac Małachowskiego 3)

Музычны сэт ад Papa Bo ў Варшаве

15.08.2026 (17:00 - 19:00) Музей Вольнай Беларусі (Foksal, 11/1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ