Дабрачынны шпацыр «Па вуліцы Brasil» у Мінску

26.05.2022 19:00 - 21:00 (вул. Кастрычніцкая, 17) Бясплатнае


26 траўня экскурсійны праект «Набліжэнне» запрашае пазнаёміцца з прыгожым і прайсціся па вуліцы Brasil. Экскурсавод Аксана Манкевіч раскажа таямніцы і цікавосткі міжнароднага фестывалю графіці.




Дата: 26 траўня

Час: 19.00

Месца збору: вул. Кастрычніцкая, 17 (ля завода «Крышталь»), Мінск

Калі мы кажам «вуліца Кастрычніцкая», уяўленне малюе маляўнічыя муралы Vulica Brasil, нястрыманую весялосць і смачныя сэндвічы з «Лаўкі». Яшчэ колькі гадоў таму карціна моцна адрознівалася — тут хіба што перакаці-поля не хапала. ⠀

Як і сам Менск, за апошнія стагоддзі вуліца многае перажыла: ад завадской ускраіны да эпіцэнтра падзей і міжнароднага фестывалю Vulica Brasil ў цэнтры горада.

А што сёння? Даведаецеся падчас шпацыру.

Дабрачынныя шпацыры «Набліжэння» накіраваныя на знаёмства з роднымі мясцінамі і спазнаванне сваёй культуры. Па жаданні можна аддзячыць «Набліжэнню» данатам.

Запіс на вандроўку не вядзецца — проста прыходзьце.


Вам можа быць цікава

Выстава «Графічныя афарызмы Міхаіла Лісоўскага» ў Мінску

17.03.2026 16:00 - 31.12.2026 17:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава «FONART FEST: футбол як мастацтва» ў Мінску (3+)

15.07.2026 10:00 - 06.09.2026 17:00 галерэя Савіцкага (пл. Свабоды, 15)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ