«Што было сном, было домам». Выстава беларускіх, польскіх і ўкраінскіх мастакоў і мастачак ва Уроцлаве

14.06.2024 - 24.08.2024 19:00 - 16:00 (Wojciecha Cybulskiego, 35A) Бясплатнае

Адкрыццё выставы з удзелам беларускіх, польскіх і ўкраінскіх мастакоў і мастачак «Што было сном, было домам» адбудзецца 14 чэрвеня а 19:00 у галерэі «MiserArt» ва Уроцлаве. У праекце возьмуць удзел Аляксандр Кот-Зайцаў, Ала Савашэвіч, Аляксандр Адамаў, Дмытро Красны, Караліна Бальцэр і іншыя.


Дата: з 14 чэрвеня да 24 жніўня

Час адкрыцця: 19:00 (час мясцовы)

Час для наведвання ў іншыя дні: з 11:00 да 16:00 (час мясцовы).

Месца: Wrocław, Wojciecha Cybulskiego, 35A.


Праект запрашае асэнсаваць паняцце дому як першасны вобраз, што вызначае нашыя ўяўленні. Родны дом паказаны як дом-мроя, сіла, што інтэгруе нашыя думкі, успаміны, мары і робіцца ключавым складнікам нашага бачання рэчаіснасці.

Да фатаграфічнага праекта «DOM.» Аляксандра Кот-Зайцава куратары запрасілі мастакоў з Беларусі, Польшчы і Украіны, каб тыя сваімі працамі стварылі дыялог на прапанаваную Аляксандрам тэму. 

Асаблівую значнасць выставе надаюць не толькі працы гэтых мастакоў, якія з незалежных ад іх прычын не могуць вярнуцца ў свае дамы, але і месца яе размяшчэння, галерэя «MiserArt», што падтрымлівае людзей, якія трапілі ў крызіс бяздомнасці. 

Назва выставы ўзятая з верша Марціна Святліцкага «Дом».

Вернісаж выставы адбудзецца 14 чэрвеня а 19:00 у галерэі «MiserArt» па адрасе: Wrocław, Wojciecha Cybulskiego, 35A.

Госці на вернісажы:

Аляксандр Ясінскі, музыка Пражскай філармоніі, выканае музыку, спецыяльна створаную да фатаграфій Аляксандра Кот-Зайцава. Ён прыляціць на гэтую імпрэзу з Прагі. 

Танцавальны перформанс выканае Дар’я Іванова.


Вам можа быць цікава

Музычны фестываль «Пойма» ў Віцебску

28.08.2026 12:00 - 29.08.2026 23:00 пляцоўка для пляжнага футбола (парк Віцьба)

«Ноч кажаноў» у нацпарку «Прыпяцкі»

28.08.2026 12:00 - 29.08.2026 23:00 ля гатэля «Тураў+»

Музычны вечар GASCIOUNIA ў Варшаве

29.08.2026 (18:30 - 21:00) домік ля Віслы «Teal House» (Bulwar Flotylli Pińskiej 1F)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Познані

21.09.2026 (19:00 - 21:00) Aula Artis (gen. Tadeusza Kutrzeby 10)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ