Што не так з берасцейскімі івэнтамі і як іх зрабіць лепш? Варкшоп ад Уладзімера Булаўскага

31.10.2018 18:30 - 18:30 Дзедзіч (Маякоўскага 46-1) Уваход Вольны

Што не так з берасцейскімі івэнтамі і як іх зрабіць лепш? Варкшоп ад Уладзімера Булаўскага.

31 кастрычніка ў 18:30 пачнецца фінальны лекторый у межах праекта «#999», які быў арганізаваны АРР «Дзедзіч».

Гэтым разам мы абмяркуем чаго не хапае берасцейскім мерапрыемствам, чаму не атрымліваецца сабраць на іх шмат людзей і што найбольш абрыдла на гарадскіх святах у Беларусі. А як гэта выправіць распавядзе арганізатар шматлікіх гарадскіх фестываляў у Віцебску – Уладзімер Булаўскі.

У сераду вы даведаецеся:

– як знайсці спонсараў некамерцыйнаму фестывалю;

– як аформіць усе неабходныя дазволы;

– як прывесці на сваё свята шмат людзей.

Мерапрыемства бясплатнае.

Што: Ворк-шоп “Што не так з берасцейскімі івэнтамі і як іх зрабіць лепш?”.

Калі: 31 кастрычніка 18:30.

Дзе: Брэст, Маякоўскага, 46-1.

Хто: Уладзімір Булаўскі. Актывіст прасторы vitebsk4me, арганізатар культурніцкіх падзей, дырэктар музычнай групы Acute.

Пасля лекцыі будзе наладжана публічная дыскусія па сучасных формах правядзення вулічных святаў. Адбудзецца абмеркаванне прапаноў па фармаце і праграме вулічных мерапрыемстваў, па тэмах, вартых асвятлення падчас святкавання 1000-годдзя Берасця.

 


Вам можа быць цікава

Выстава «Зачараванне батыку» ў Брэсце

02.09.2026 16:00 - 11.10.2026 17:00 «Выратаваныя мастацкія каштоўнасці» (вул. Леніна, 39)

Выстава Марка Шагала «Сонца і Месяц» у Віцебску

15.09.2026 10:00 - 06.12.2026 17:00 арт-цэнтр Марка Шагала (вул. Савецкая, 25)

Слава Камісаранка ў Варшаве (18+)

17.09.2026 (20:00 - 22:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Восеньскі салон у Мінску

18.09.2026 19:00 - 18.10.2026 17:00 Палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ