• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Канцэрты Мінск

Shuma адсвяткуе “Альбом года” сольным канцэртам

Пачатак: 27.05 (19:00)
Канец: 27.05 (21:00)
Хуліган. Ангар
(Мінск, вул. Кастрычніцкая, 16)
Кошт: 15-250 000
Google

27 мая этна-электронны гурт Shuma ў межах вялікага сольнага выступа ў Мінску прэзентуе публіцы свой новы альбом “Сонца”.  Мерапрыемства адбудзецца пры падтрымцы інтэрнэт-аператара “Атлант Тэлекам”.

Канцэрт можна лічыць своеасаблівым працягам узнагарод Experty.by, на якіх дэбютны дыск Shuma “Жніво” (2015) перамог у галоўнай намінацыі “Альбом года”. Праца атрымала мноства ўзнёслых водгукаў ад беларускіх і замежных журналістаў, а таксама атрымала ў якасці прыза рэкламна-інфармацыйную падтрымку мерапрыемства ад партнёра ўзнагарод – інтэрнэт-аператара “Атлант Тэлекам”. У мінулыя гады аналагічны бонус за лепшыя альбомы года атрымалі Port Mone і Pukstband.

shuma band

Выступ Shuma адбудзецца ў прасторным ангары “Хуліган”, які дазваляе рэалізаваць масштабныя творчыя задумкі калектыву, у тым ліку візуальнае праграмаванне і відэамэпінг. Сяброўскую музычную падтрымку забяспечаць DJ Papa Bo Selektah і Shumaboy.

– Музычна новы альбом яшчэ больш электронны і грувавы, таму і канцэрт будзе адбывацца ў выглядзе адзінага перфоманса, у якім музыка шчыльна пераплятаецца з тэхналагічным візуальным складнікам, – распавяла Руся, вакалістка і ідэйны лідар Shuma.

Альбом “Cонца” (preview):

Гурт Shuma быў заснаваны ў 2012 годзе і працуе ў стылістыцы digital archaica, спалучаючы беларускія народныя песні і сучаснае электронае гучанне. Склад гурта: Руся (вакал, канцэпцыя), Надзея Чугунова (вакал), Аляксей Будзько (бас, клавішныя). Саундпрадусары: Nick Cherny, Alexis Scorpio.

“Атлант Тэлекам” прэзентуе:

Shuma з новым альбомам “Сонца”

27 мая ў “Хуліган. Ангар” (вул. Кастрычніцкая, 16). Пачатак у 19.00.

Квіткі: 150 тыс. руб. (першыя 100), 200 тыс. руб. (папярэдне), 250 тыс. руб. (у дзень канцэрта)

Продаж: “Тэатральная каса” (вул. Калініна 5), “Хуліган” (вул. Кастрычніцкая, 16), а таксама Bezkassira.by, Eventer.by.

Інфалінія: +375 29 944 68 13

http://www.shuma.by

https://www.facebook.com/pages/Shuma

http://vk.com/shumaby

http://soundcloud.com/shuma-by


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Тэст: Пазнай гістарычны будынак па фотаздымку
    • Паглядзіце, які кліп стварыў штучны інтэлект для гурта NaviBand
    • Міраслаў Лазоўскі: Беларуская нацыя можа сфармавацца адно на падставе шырокай культурніцкай працы
    • Гайд па беларускім Кракаве: пляцоўкі, ініцыятывы, падтрымка
    • Стэфан Баторый. Уладар, які асадзіў Івана Грознага
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип