Шведскі гурток «Бел.Літ» у Вільні

06.04.2024 18:00 - 20:00 каштоўнасная прастора АБФ «Місія» (Teatro g. 3) Бясплатнае


У суботу, 6 красавіка, ініцыятыва «Актыўнымі быць файна» распачынае новы гурток «Бел.Літ».




Дата: 6 красавіка

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: каштоўнасная прастора АБФ «Місія», Teatro g. 3, Вільня 



Любіце чытаць і любіце беларускую мову? 

Размаўляеце на роднай мове ці хочаце пачаць, але ніяк не можаце? 

Спыняе сарамлівасць, высокія патрабаванні да сябе ці няма бяспечнай прасторы і аднадумцаў? 


Тады завітвайце на адкрыццё новага шведскага гуртка «Бел.Літ». 


Гэта гурток, дзе будуць чытаць кнігі беларускіх пісьменнікаў, абмяркоўваць іх і здымаць страх гаварэння на роднай мове (калі такі ў вас ёсць). 

Прапануюць пачаць з чытання кніг на па-беларуску, а абмеркаванне будзе ў гібрыдным фармаце — можна размаўляць на любой камфортнай для вас мове. 

На «Бел.Літ» ніхто не асудзіць ваш узровень ведання і валодання беларускай мовай, а наадварот — падтрымаюць і дапамогуць, падкажуць тое, што можа быць не зразумела.


На першай сустрэчы: 

пазнаёмяцца паміж сабой і абмяркуюць, якія мэты ў нас ёсць у чытанні і абмеркаванні беларускай літаратуры; 

даведаюцца, як працуе методыка шведскага гуртка як адукацыйнага метаду; 

пагавораць аб тым, што перашкаджае размаўляць на беларускай мове на пастаяннай аснове і якім чынам чытанне кніг на роднай мове дапаможа пачаць гаварыць на ёй;

 абяруць творы, якія будуць чытаць і абмяркоўваць разам і складуць план будучых сустрэч гуртка.




Уваход вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.






Вам можа быць цікава

Выстава Віталя Стужкі «Terra Incognita» ў Мінску

04.03.2026 18:30 - 28.03.2026 19:00 музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

Выстава “Юрый Карачун. Да 95-годдзя з дня нараджэння. Акварэль, малюнак” у Мінску

13.03.2026 17:00 - 12.04.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Стэндап на беларускай мове ў Варшаве

20.03.2026 (19:00 - 21:00) Беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ