Гуканне вясны пад Беластокам

28.03.2026 11:00 - 13:00 Падляшскі музей народнай культуры (ul. Leśna 7) Бясплатнае
У наступную суботу, 28 сакавіка, у Васількаве гукаюць вясну.

Прыязджайце спяваць абрадныя вясновыя песні, гуляць у традыцыйныя гульні, вадзіць карагоды і рабіць папяровых птушачак, каб вясна хутчэй прыйшла.

Бярыце з сабой птушачак-чырачак, гарбату і пачастункі.

Сустрэча адбудзецца каля альтанкі ў музеі — шлях да яе можна будзе лёгка знайсці, ідучы па ўказальніках.

Уваход вольны. На ўваходзе ў музей проста скажыце, што ідзяце на гуканне вясны.



Вам можа быць цікава

Выстава «Графічныя афарызмы Міхаіла Лісоўскага» ў Мінску

17.03.2026 16:00 - 31.12.2026 17:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава «STYX — Crossing Darkness Within» у Берліне

26.04.2026 15:00 - 31.05.2026 18:00 void ink (Schwedter Str. 48)

Квіз «Шуфлядка» ў Вільні

30.05.2026 (16:00 - 18:00) Baltas Ūsas (Šv. Ignoto, 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ