Сімпозіум «Што засталося пасля «дружбы народаў»? у Берліне

01.06.2024 11:00 - 19:00 Stadtwerkstatt, уваход побач з nGbK (Karl-Liebknecht-Strasse, 11) Бясплатнае

1 чэрвеня ў берлінскай Stadtwerkstatt пройдзе сімпозіум, на якім даследчыкі паразважаюць над гістарычным і сучасным значэннем канцэпта «дружба народаў».


Дата: 1 чэрвеня

Час: 11:00 (час мясцовы)

Месца: Берлін, Stadtwerkstatt, уваход побач з nGbK (Karl-Liebknecht-Strasse, 11).

«Пасля Другой сусветнай вайны «дружба народаў» стала галоўным інструментам прапаганды ў сацыялістычных краінах за межамі Савецкага Саюза, — адзначаюць куратаркі Лена Прэнц і Антаніна Сцебур у анатацыі да падзеі. — Якім бы ідэйным і несумленным ні быў гэты тэрмін, ён таксама ў пэўнай ступені быў пражыты. Пад лозунгам «дружба паміж народамі» або «дружба і братэрства» сапраўды ладзіліся сустрэчы, усталёўваліся сяброўскія стасункі, але паміж людзьмі, а не народамі. Адбыліся культурныя абмены, якія былі карысныя для абодвух бакоў. Аднак гэта не прывяло да ўстойлівага сяброўства паміж народамі. Калі скончылася эпоха сацыялізму, пачалася, здавалася б, бясконцая чарада этнічных і нацыянальных войнаў, якая працягваецца і сёння.

Што засталося ад «дружбы народаў?» — гэта сімпозіум, які засяроджаны на ідэі дружбы і братэрства ў (пост)сацыялістычных кантэкстах. Ён сканцэнтраваны на самім тэрміне і яго рэальным выяўленні з гістарычнай, дэкаланіяльнай і мастацка-гістарычнай перспектывы. Ён дае магчымасць паразважаць над тым, як мастацкія палітычныя ўяўленні, у тым ліку фемінісцкія і квірбачанні, пашырылі ідэю сяброўства для стварэння новых сувязяў і супольнасцей, такіх як паняцці сястрынства, кам’юніці апекі або сем’яў, якія мы абіраем».

На канферэнцыі «Што засталося пасля «дружбы народаў»?» у якасці выступоўцаў заяўлены даследчыкі з Усходняй Еўропы, Балкан і Германіі: Фелікс Акерман, Яўгенія Беларусец, Віка Біран, Алена Чырвонік, Тарас Гембік, Тэрэза Хендл, Беата Хок, Іва Ковач, Ката Краснагоркая і Баяна Пеіч.

Куратаркі прапануюць дэ- і рэканструяваць канцэпт «дружба народаў» — адзін з асноўных ідэалагічных тэрмінаў Савецкага Саюза, які пазначаў «прынцып існавання савецкай дзяржавы на аснове ўсебаковага брацкага супрацоўніцтва і ўзаемадапамогі народаў і нацый, якія сталі на сацыялістычны шлях развіцця». Якая трансфамацыя адбылася з гэтым вобразам сёння?

Канферэнцыя ладзіцца ў супрацоўніцтве з некалькімі інстытуцыямі — у тым ліку Kyiv Perennial, Галерэя Пратэр (Prater Galerie) ды ngbk.

Зарэгістравацца на сімпозіум можна, даслаўшы запыт на электронную пошту  — info@pratergalerie.de  — да 30 мая 2024 года.

З поўным раскладам сімпозіума можна азнаёміцца тут.



Вам можа быць цікава

Выстава Надзеі Гутнікавай «Пашый мне, мацi, шнуравiцу» ў Віцебску

25.02.2026 09:00 - 29.03.2026 18:00 Выставачная зала (Белабародава, 5)

Гуканне вясны ў Полацку

04.04.2026 (13:00 - 15:00) Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я (вул. Войкава, 1)

«Irdorath» у Варшаве (6+)

24.04.2026 (19:30 - 22:00) Proxima (Żwirki i Wigury 99A)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ