Смаргонь. Алкрыццё выставы “Мелодыі Радзімы”

10.07.2015 15:00 - 19:00 Смаргонскі гісторыка-краязнаўчы музей (вул. Кутузава, 23) Бясплатнае

З павагай да Агінскіх. У Смаргоні 10 ліпеня адкрыецца выстава “Мелодыі Радзімы”.

Адкрыццё запланавана на 15.00 у Смаргонскім гісторыка-краязнаўчым музеі.

Сёлета мы з вялікай павагай прыгадваем розныя старонкі жыцця і творчасці  слаўных прадстаўнікоў роду Агінскіх Міхала Канстанціна (1730 – 1800) і Міхала Клеафаса (1765 – 1833). Яны былі не толькі значнымі палітыкамі, дыпламатамі, грамадскімі дзеячамі, але і вялікімі кампазітарамі свайго часу. Каб адзначыць гэтыя слаўныя імёны нашых паважаных землякоў і патрыётаў Радзімы, узнікла ідэя правядзення мастацкай выставы ў Смаргоні.

Яе ўдзельнікі – сябры суполкі “Абуджэнне” з Мінска і Узды: Андрэй Лычкоўскі, Фёдар Ладуцька, Уладзімір Сайко і Яўген Шунейка. Таксама да гэтай выставы шчыра далучыліся сябры мастацкай суполкі “Слонім-art”: Васіль Грыневіч, Леанід Богдан, Яўген Іваноў, Віталь Фядотаў, Тамара і Алесь Стэцэнкі, Казімір Кулеш і Уладзімір Макарэвіч.

Усіх творцаў аб’ядноўвае вялікая павага да Агінскіх, якія пакінулі вялікі след у нашай айчыннай гісторыі і культуры, але не дачакаліся па сённяшні дзень вобразнага адкрыцця іх жыцця і дзейнасці ў сучасных мастацкіх творах.

Удзельнікі выставы вырашылі пераадолець такую “застойную” сітуацыю. Яны упершыню адлюстроўваюць вобразы Агінскіх у нашым выяўленчым мастацтве ХХІ ст. у жывапісе, ствараюць мемарыяльныя знакі, прысвечаныя іх памяці. Таксама мастакі праводзяць шматлікія сеансы пленэрнага жывапісу ў тых мясцінах на Гродзеншчыне, дзе жылі і натхняліся каляровым і гукавым суладдзем нашай зямлі Міхал Казімір і Міхал Клеафас.

 

kraj.by


Вам можа быць цікава

Выстава "Мастакі на вакацыях" у Мінску

12.12.2025 11:00 - 25.01.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. К. Маркса, 24)

Выставы Фёдара Хамякова "Чай у маёй галаве" ў Мінску

24.12.2025 19:00 - 10.02.2026 20:00 Галерэя "Арт Фабрыка" (вул. Свярдлова, 2)

Батлейка Алеся Лася ў Мінску (5+)

28.12.2025 (12:00 - 14:00) Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Калядны джаз у Нясвіжы (6+)

03.01.2026 (15:00 - 19:00) Нясвіжскі замак (Нясвіжскі замак)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ