• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Канцэрты Мінск

Сольны канцэрт гурта “СТАРЫ ОЛЬСА”

Пачатак: 15.11 (19:00)
Канец: 15.11 (21:00)
Палац культуры МАЗ
(Мінск, пр. Партызанскі, 117а)
Google

Сольны канцэрт гурта сярэднявечнай музыкі “СТАРЫ ОЛЬСА” з праграмай “ГЕРАІЧНЫ ЭПАС ВЯЛІКАГА КНЯСТВА”.

Праграма “Гераічны эпас” прысвечана гісторыі Вялікага Княства Літоўскага, асноўным падзеям і асобным бітвам, рыцарскаму саслоўю і асяроддзю, жыццю тагачасных гарадоў. Магчымасць зазірнуць у душы князёў і гараджанаў, зразумець, чым яны жылі, за што змагаліся і што адчувалі. Падчас канцэрта прагучаць духоўныя, ваярскія, застольныя песні, гімны, балады, танцы Вялікага Княства Літоўскага.

“Стары Ольса” – адзін з галоўных прадстаўнікоў сучаснай беларускай музычнай сцэны ў медывальным накірунку. Назва гурта паходзтць ад ручая ў заходняй Магілёўшчыне. Стваральнік і кіраўнік гурта – Зміцер Сасноўскі.

У рэпертуары гурта беларускія народныя балады і ваярскія песні, творы беларускіх кампазітараў эпохі Рэнесансу, кампазіцыі з беларускіх зборнікаў прыдворнай музыкі (“Полацкі сшытак”, “Віленскі сшытак”), беларускія канты ХVI − пачатку XVII стагоддзяў, а таксама еўрапейскія папулярныя мелодыі эпохі Сярэднявечча і Рэнесансу.

Мэта – найбольш поўная (па магчымасці) рэканструкцыя музычных традыцый Вялікага Княства Літоўскага, асноўнай культурнай і геапалітычнай часткай якога ў XIII−XVIII стагоддзях была Беларусь. У Вялікім Княстве Літоўскім быў створаны ўнікальны сінтэз беларускай народнай і прыдворнай музыкі з еўрапейскімі музычнымі дасягненнямі. Дзеля адраджэння гэтай культурнай асаблівасці ўдзельнікі гурта спалучаюць гучанне старажытных беларускіх інструментаў і агульнаеўрапейскіх сярэднявечных інструментаў – лютні, рэбека, цыстры, флейты, арабскага барабана.

www.staryolsa.com

[email protected]

https://www.facebook.com/stary.olsa

https://vk.com/stary_olsa

КВІТКІ:

– ОНЛАЙН: ticketpro.by, kvitki.by

– ФІЗІЧНА – БЕЗ НАЦЭНКІ: касы ДК МАЗ, пераход ст.м. Плошча Я.Коласа

– КАСЫ ГОРАДА

ІНФАЛІНІЯ: +375 29 649 08 88, +375 29 851 77 06

Суполка мерапрыемства ў сацыяльных сетках: Вконтакте, Facebook


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Таму што мы — беларусы». Як выхоўваць дзіця па-беларуску за мяжой і не толькі?
    • Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі
    • Мелказёраў: я не баюся быць тупаком
    • Усе жадаючыя могуць прыняць удзел у раскопках Старога Менска
    • Тэст: Пазнай выканаўцу па радках з трэка
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип