Сольны канцэрт гурта «Верасень»

13.11.2012 19:00 - 22:00 Клуб "Салтайм" (пр. Незалежнасці, 131/1) Бясплатнае

“Штомесяц 13-га па-беларуску” і прома-група ВЮ

прадстаўляюць

ВЕРАСЕНЬ У ЛІСТАПАДЗЕ

13 лістапада 2012 (аўторак)

Клуб “Салтайм” (пр. Незалежнасці, 131/1)

19.00

Сольны канцэрт гурта «ВЕРАСЕНЬ»

(інтэлектуальны рок)

Спецыяльныя госці:

Дзяніс БАЛАХОНАЎ

Алег ЗМУШКА

Праект “Штомесяц 13-га па-беларуску” (пры падтрымцы “Будзьма беларусамі!” і прома-групы ВЮ) распачаты ў мінулым годзе. Серыя канцэртаў знаёміць публіку з нацыянальнай гітарнай музыкай. 13 лістапада Вольга АКУЛІЧ і гурт “ВЕРАСЕНЬ” выступяць з сольным канцэртам.

Упершыню за апошнія два гады прагучыць акустычная праграма — песні з альбома “Трохкутнік” — з удзелам Алега Змушкі. Акрамя таго, калектыў прадставіць вялікую праграму ў электрычнасці (у тым ліку трэкі з кружэлкі “Другі”), а таксама некаторыя новыя кампазіцыі.

Спецыяльныя госці: Алег Змушка (гітара) і Дзяніс Балахонаў (гітара, губны гармонік).

Замова квіткоў:

+375 29 640 09 38 (velcom)

+375 25 622 95 03 (life:)

+375 33 360 60 29 (МТС)

Кошт 30 тыс. папярэдне, 35 тыс. у дзень канцэрта.

Першыя 10 пакупнікоў квіткоў атрымаюць у падарунак CD-дыск з альбомам “Трохкутнік”.

 


Вам можа быць цікава

Калядныя спеўкі ў Вільні

09.12.2025 (18:30 - 20:00) "Кропка" (Savičiaus g. 6)

NAVIBAND у Торуні

12.12.2025 (20:00 - 23:00) Kombinat Kultury (Podmurna 1/3)

Святочны „Mara Market Christmas“ у Сопаце

13.12.2025 (11:00 - 13:00) Мара-хаб (ul. Jacka Malczewskiego 21)

Прэзентацыя сёлетняга выпуска альманаха „Беларус“ у Нью-Ёрку

13.12.2025 (17:00 - 18:00) Сабор св. Кірылы Тураўскага (401 Atlantic Avenue)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ