Сольны канцэрт “Юр’я” з праграмай “Таўкачыкі на Каляды”

23.12.2012 19:00 - 22:00 КЗ "Мінск" ад 20 000 да 80 000

“Юр’я” – праект этнографа-фалькларыста, музыканта, кампазітара, рэжысёра і прадзюсара Юрыя Францішка Выдронка, добра вядомага сваімі арыгінальнымі эксперыментамі з старажытнаславянскай і індаеўрапейскай музыкай, стваральнік праектаў “Палац”, “Крыві”, а таксама фолк-мадэрн фэсту “Таўкачыкі”.

Пры фінансавай падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь “Юр’я” упершыню выступіць з сольным канцэртам у Беларусі. Да гэтага часу сольныя канцэрты “Юр’я” паспяхова праходзілі на вялікай сцэне розных фестываляў за мяжой («Musyka Ludow Polnocy», «Folkopranie», «Mikolajki Folkove», «Transkrypcia», «Muzyka w museum», «Muzyka swiata», «Folki», «Barwy dzwienku» (Польшча), «Suklegos», «Skamba skamba kankliai» (Літва), Colours of Ostrava (Чэхія), «Краина Мрий» (Украіна) і інш.).

Канцэрт адбудзецца 23 снежня – у першы дзень зімовага сонцастаяння. Гэта самы чароўны час у годзе, з якога і пачынаецца адлік новага часу па касмічным календары.

“Юр’я” выступіць з праграмай “Таўкачыкі на Каляды” ў наступным складзе:

Юры Выдронак – гарлавы архаічны вакал, акустычная і электрычная гітары, жалейкі

Бартламей Лех Палыга (Польшча) – зорка еўрапейскай этнасцэны, мультынструменталіст, грае як на класічных інструментах (віяланчэль), так і на розных этнічных (сарангі, басэтля, фуярка (гуральная флейта) і інш), спявае абертонава (двюма нотамі адначасова)

Вольга Рыжкова – гарлавы архаічны вакал, жалейка, пластыка, касцюмы

Эльміра Каткавец – вакалістка з натуральнай асяроддзя, дасканала валодае палескім дыялектам

Юрый Задзіран – сітар, акустычная і электрычная гітары

Андрэй Сівец – ударныя

Слава Сяргеенка – бас-гітара

У канцэртнай праграме прымуць удзел госці:

• Бабулі – жывыя носьбіты старажытных абрадаў. Праект “Юр’я” і бабулі на адной сцэне – гэта вынік экспедыцыйных пошукаў і працы Юрыя Выдронка і Вольгі Рыжковай.

• Калектывы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў: “Грамніцы” пад кіраўніцтвам В. Зіневіча, “Ветах”, “Талака” пад кіраўніцтвам В. Калацэя.

• Струнны квартэт “Аніма”, малыя склады духавога i эстраднага аркестраў, студыя індыйскага танца “Наваратна”.

• Гурт Re1ikt

“Юр’я” іграе прагрэсіўную музыку, заснаваную на старажытных магічных рытуалах, старажытных рытмічных і ладавых формулах. Манера спеваў і шматлікія меладычныя і рытмічныя лініі захаваліся ў першапачатковым выглядзе. Базавы матэрыялу “Юр’я” бярэ ва ўласных экспедыцыях і архівах. Шляхам сумяшчэння старажытных музычных спеўных традыцый і сучаснага саўнда “Юр’я” робіць гэты матэрыял больш даступным і папулярным.

“Юр’я” працуе ва ўласным стылі, заснаваным на каранях і традыцыях сваёй зямлі, але разам з гэтым у сваёй творчай працы выкарыстоўвае элементы іншых этнічных культур (тыбецкай, еўрапейска-гуральнай), якія маюць гістарычныя кропкі судотыку са старажытнымі беларускімі традыцыямі. Для стварэння мастацкага вобраза выкарыстоўваецца шырокі арсенал стылістычных элементаў розных музычных кірункаў. У праекце можна пачуць самыя разнастайныя, на першы погляд цяжка сумяшчальныя інструменты: сітар і беларуская дуда, драйв-гітара і беларуская жалейка, духавыя інструменты і архаічны беларускі вакал. Асноўную вакальную лінію праводзіць кампазітар і аранжыроўшчык праекта Юры Выдронак. Спецыфічныя прыёмы гарлавых спеваў, якімі ён віртуозна валодае, гарманічна ўплятаюцца ў стварэнне стылістыкі і атмасферы праекта.

Даведкі: +375 29 317 74 24; 256 07 34

Кошт білетаў: ад 20 000 да 80 000


Вам можа быць цікава

Фэст аўтарскага тэкстылю «ТэкСтыльны букет» у Мінску

17.06.2025 18:00 - 17.08.2025 20:00 Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў (вул. Някрасава, 3)

Купалле ў Чарлтане

04.07.2025 (14:00 - 22:00) Prindle Pond

Купалле ў Швейцарыі

05.07.2025 (16:00 - 22:00) возера Türlersee (Швейцарыя)

Купалле ў Лідскім замку

05.07.2025 (19:00 - 23:00) Лідскі замак

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ