Экскурсія па Спасавай слабадзе ў Гомелі

27.12.2025 10:00 - 11:00 філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4а) 10 рублёў

27 снежня, у суботу, філіял Веткаўскага музея ў Гомелі запрашае на экскурсію па Спасавай слабадзе", адным з самых цікавых гістарычных раёнах Гомеля.


З часоў свайго існавання, а менавіта з сярэдзіны XVIII стагоддзя, Спасава слабада была месцам пражывання стараабрадцаў.

Можна сказаць, што гэта быў адзін з самых заможных і дагледжаных раёнаў горада, які садзейнічаў фарміраванню своеасаблівага іміджу Гомеля як горада гандляроў, чыгуначнікаў, дробных прадпрымальнікаў і рамеснікаў.

Падчас экскурсіі вы:

- разгледзіце гісторыю Гомеля праз малавядомыя факты пра яго стараабрадніцкую спадчыну;

- абмяркуеце гісторыю стараабрадцаў Гомеля, захаваную і страчаную спадчыну, дамы, сакральныя збудаванні;

- з дазволу настаяцеля стараабрадніцкай Спаса-Праабражэнскай царквы айца Сергія патрапіце ў храм.

Для тых, хто хоча наведаць храм, пажадана адпаведна апрануцца: жанчынам - сукенка/спадніца ніжэй за калена, хустка, доўгія рукавы; мужчынам - доўгія нагавіцы (не шорты), доўгія рукавы.

Правядзе экскурсію дырэктар музея Юрый Катляроў.

Месцаў абмежавана.

Кошт удзелу - 10 рублёў. Запісвайцеся па нумары +375 232 50-96-98.


Вам можа быць цікава

Выстава Алега Кірушкіна «Куточак» у Віцебску

25.11.2025 16:00 - 18.01.2026 18:00 Мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

Спектакль "Трыбунал" у Магілёве (16+)

30.01.2026 19:00 - 31.01.2026 21:00 Тэатр лялек (вул. Першамайская, 7)

"Botanic project" у Варшаве

07.02.2026 (19:00 - 21:00) VooDoo Club (Aleja Prymasa Tysiąclecia 48A)

Валянцінкавы канцэрт J:МОРС у Варшаве (16+)

14.02.2026 (19:00 - 21:00) тэатр WAM (Zgrupowania AK Kampinos 15)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ