Спектакль "Асцярожна, дзверы зачыняюцца" ў Вільні

16.12.2025 19:00 - 20:00 ЕГУ (Savičiaus g. 17) Бясплатна

У аўторак, 16 снежня, форум-тэатр "Адчуй" грае ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце адзіны паказ форум-пастаноўкі "Асцярожна, дзверы зачыняюцца", створанай удзельніцамі майстэрні "Жаночыя гісторыі: ад бяссілля да сілы".


Вас чакае пастаноўка пра тое, які цяжар і чаканні грамадства ўскладае на жанчын. Пра досвед жаночай сацыялізацыі, пра "трэба", "нельга" і імкненне паспець праскачыць праз дзверы, якія зачыняюцца.

Форум-тэатр - гэта фармат інтэрактыўнага тэатру, які дазваляе глядач:кам стаць актыўнымі ўдзельні:цамі пастаноўкі.

У адрозненне ад звычайнага спектакля, дзе публіка проста назірае за дзеяннем на сцэне, форум-тэатр запрашае вас уплываць на ход падзей.

Спачатку актрысы паказваюць кароткую гісторыю (каля 10 хвілін), дзе гер:аіні сутыкаюцца з праблемамі і ціскам. Затым дзеянне "перамотваецца" - і глядач:кі могуць прапанаваць свае варыянты паводзін, выйсці на сцэну і праіграць іх.

Такім чынам, разам даследуюць розныя стратэгіі і шукаюць рашэнні, якія могуць дапамагчы ў рэальным жыцці.

Уваход вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.


Вам можа быць цікава

Выстава Ігара Цішына “Prints from the Last Folder” у Тбілісі

16.02.2026 16:00 - 15.03.2026 20:00 Licht gallery (19 Galaktion Tabidze St.)

Вясновы канцэрт ансамбля "Класік-Авангард" у Мінску

06.03.2026 (17:30 - 18:00) музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

Дзень роднай мовы ў Н'ю-Ёрку

07.03.2026 (12:00 - 15:00) Ossining Boat and Canoe Club (1 Westerly Road)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ