Лекцыя-сустрэча «Падарожжа па Даўняй Літве з Напалеонам Ордай: ідэйны змест літаграфічнага цыклу» ў Варшаве

06.03.2026 18:00 - 20:00 Музей Вольнай Беларусі (Foksal 11) ад 20 злотых

У пятніцу, 6 сакавіка, у Музеі Вольнай Беларусі адбудзецца лекцыя-сустрэча «Падарожжа па Даўняй Літве з Напалеонам Ордай: ідэйны змест літаграфічнага цыклу».


Ад Крэва да Нясвіжа - разам з Напалеонам Ордай удзельнікі здзейсняць сімвалічнае падарожжа па прасторы былой Рэчы Паспалітай.

Гаворка пойдзе пра тое, чаму малюнкі Орды сталі адным з галоўных візуальных сведчанняў гістарычнай велічы і як варшаўскія літаграфічныя майстэрні XIX стагоддзя дапамаглі захаваць архітэктурную спадчыну Беларусі, Літвы і Украіны.

Вядоўцы:

Юрась Куўшынаў - гісторык і гід па Варшаве (афлайн);

Аляксей Ластоўскі - акадэмічны дырэктар Беларускага інстытута публічнай гісторыі (анлайн).

Уваход - данат ад 20 злотых.


Вам можа быць цікава

Выстава «Беларускія мастакі ў выгнанні» ў Кракаве

01.03.2026 12:00 - 19.04.2026 18:00 Музей Яна Паўла II (ul. Totus Tuus, 34)

Вясновы Сінемаскоп у Мінску

20.03.2026 19:00 - 05.06.2026 21:00 Музей Азгура (вул. Азгура, 8)

Выстава «Чарнобыль — быль...» у Полацку

31.03.2026 11:00 - 03.05.2026 19:00 Музей беларускага кнігадрукавання (вул. Ніжне-Пакроўская, 22)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ