Спектакль «Бежанцы 1915» у Тыкоціне

05.07.2026 17:00 - 19:00 Salon pod Sowami (ul. Poświętna 4) Бясплатнае

У нядзелю, 5 ліпеня, у Тыкоціне ў межах фэста «Zielono Mi!» граюць спектакль «Бежанцы 1915». 



Спектакль «Бежанцы 1915» — гэта кранальная і праўдзівая гісторыя пра адно з найбуйнейшых прымусовых перасяленняў XX стагоддзя. Ён заснаваны на кнізе журналісткі і пісьменніцы Анэты Прымакі-Онішк «Bieżeństwo 1915. Zapomniani uchodźcy». 

Пастаноўка перанясе вас у 1915 год, калі сотні тысяч жыхароў усходняй Польшчы былі вымушаныя пакінуць свае дамы і выехаць у невядомае — углыб Расійскай імперыі. 

Асабісты досвед стваральнікаў надае спектаклю глыбокую эмацыйную сілу і робіць яго не толькі гістарычнай рэканструкцыяй, але і разважаннем пра тое, што значыць страціць радзіму і працягваць жыць, памятаючы свае карані. 

Працягласць — 60 хвілін. 

Вытворца — BY Театр. 

Рэжысёр — Андрэй Новік. 

Ролі выконваюць Марыя Чыквін, Андрэй Новік, Дар’я Новік, Алекс Сапрыкін. 

Пасля спектакля будзе сустрэча са стваральнікамі спектакля і аўтаркай першакрыніцы Анэтай Прымакай-Онішк. 


Уваход вольны. Рэгіструйцеся праз мэйл kontakt@zielonomifest.pl




Вам можа быць цікава

Выстава «Творчыя фантазіі Эміліі Фокінай» у Мінску

17.06.2026 10:00 - 05.07.2026 18:00 палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Выстава Сашы Вялічка «Выклік на дыван» у Лодзі

19.06.2026 17:00 - 12.07.2026 18:00 Kamienica Hilarego Majewskiego (11 Włókiennicza Street)

Варштаты ткацтва ў Лідзе

19.06.2026 17:00 - 12.07.2026 18:00 аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры (вул. Савецкая, 12)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ