ПАДЗЕЯ ДНЯ: Спектакль «ГЭТАМЫ» паводле Андруся Горвата ў Вільні

15.11.2023 19:00 - 21:00 Дом легенд (Subačiaus g. 15/2) 22 еўра

 У сераду, 15 лістапада, у Вільні граюць спектакль «ГЭТАМЫ» паводле незабыўнага твора Андруся Горвата «Радзіва „Прудок“».




 Дата: 15 лістапада

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: Дом легенд, Subačiaus g. 15/2, Вільня 


Пастаноўка спектакля з’явілася яшчэ ў 2018 у Беларусі. Вас жа чакае інтэрпрэтацыя ўкраінскага рэжысёра Стаса Жыркова. 

Гісторыя, якая хоць і знаёмая не ўсім, але пэўна цікавая і займальная, дзякуючы сваёй адкрытасці і шчырасці пачуццяў і сітуацый. 

Ён расказвае пра самага аўтара, які некалі працаваў у Мінску, але, расчараваўшыся ў сталічным жыцці, пераехаў у палескую вёску Прудок, каб аднавіць хату свайго дзеда, вярнуцца да сваіх каранёў.

У спектаклі граюць: 

Дар’я Новік 

Андрэй Новік Ілля Ясінскі 

Мікалай Стонька 

Алег Гарбуз

 Ігар Шугалееў

 Максім Шышко 


Квіткі коштам 22 еўра можна набыць па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Выстава "Маленькія габелены" ў Заслаўі

06.03.2026 11:00 - 05.04.2026 18:00 музей беларускай маляванкі (вул. Дачная, 13)

Казкі ў Траецкім у Мінску (6+)

19.03.2026 (19:00 - 21:00) Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ