У нядзелю, 22 сакавіка, у Вільні адбудзецца спектакль «Мінскія турэмныя казкі».
Ці магчыма ствараць тэатр у турэмнай камеры? Так!
Запрашаюць адчуць гэта ў прасторы, дзе свабода набывае іншы сэнс — у камеры Музея акупацый і барацьбы за свабоду.
Тры гады таму ў 59-й камеры мінскай турмы на Валадарскага адбыўся несанкцыянаваны лялечны спектакль. У той момант тэатр стаў актам унутранай свабоды.
Аўтар спектакля «Мінскія турэмныя казкі» — мастак Андрэй Прага, які сам прайшоў праз зняволенне. Досвед, народжаны ў турме, сёння вяртаецца як дакументальная рэканструкцыя.
У спектаклі спалучаюцца аповед, лялечны тэатр і жывая музыка. Выкарыстоўваюцца аўтэнтычныя лялькі, дэкарацыі, лісты, фатаграфіі і сімвалічныя артэфакты, створаныя ў зняволенні.
Як пісаў Віктар Франкл, нават у няволі чалавек захоўвае адну свабоду — выбар свайго стаўлення да таго, што адбываецца. Часам гэты выбар становіцца творчасцю. Менавіта з такога выбару і нарадзіліся «Мінскія турэмныя казкі».
Спектакль пройдзе на рускай мове.
Уваход вольны. Замовіць месца можна па спасылцы.