Выстава Надзеі Гутнікавай «Пашый мне, мацi, шнуравiцу» ў Віцебску

25.02.2026 - 29.03.2026 09:00 - 18:00 Выставачная зала (Белабародава, 5) Бясплатнае

У выставачнай зале на Белабародава адкрылася выстава Надзеі Гутнікавай «Пашый мне, мацi, шнуравiцу».


У экспазіцыі - графіка і беларускі народны касцюм.

У назве выставы выкарыстаны словы народнай прыпеўкі, зафіксаванай вядомым мясцовым краязнаўцам Мікалаем Нікіфароўскім.

Сёння яны з’яўляюцца прыкладам спрадвечнага жадання дзяўчат ў кожным новым пакаленні пацвердзіць сваю даросласць і прадэманстраваць красу ўласнага ўбору.

Беларускае слова “шнуравіца” ўжывалася як агульная назва святочнага адзнення без рукавоў, якое шылася з самых каштоўных тканін і ўпрыгожвалася дадатковым дэкорам.

У экспазіцыі - творчыя працы мастачкі, дызайнеркі швейных вырабаў і майстрыхі па вырабе Надзеі Гутнікавай: усяго больш за 30 графічных твораў, 18 комплексаў народных строяў.

Працуе выстава па 29 сакавіка.


Вам можа быць цікава

Выстава «Музей — гэта мы!» у Мінску

01.04.2026 17:00 - 15.07.2026 19:00 музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

Дыскусія «Словы Ханны Арэнт для сённяшняга свету» ў Вільні

16.04.2026 (18:00 - 20:00) Віленскі ўніверсітэт, інстытут міжнародных стасункаў і палітычных навук (паверх 4, аўдыторыя 402) (Vokiečių 10)

Прэзентацыя кнігі Аляксея Кулакова «Давай памаўчым» у Мінску

16.04.2026 (19:00 - 21:00) Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ