Новы глянцавы часопіс спытаў у беларусаў, што яны хацелі б бачыць на яго старонках. Большасць адказаў – беларускую мову

Каманда новага беларускага глянцавага часопіса DZICHKA запыталася ў Threads, каго і што беларусы хацелі б бачыць на яго старонках. Пост назбіраў ужо 105 каментароў. Большасць чытачоў адказваюць, што ў першую чаргу, хацелі б бачыць у беларускім часопісе беларускую мову.

DZICHKA

«Якія у вас чаканні ад беларускага глянца?», — запыталіся ў сацсетках выдання.

«Усе проста — родную мову й родных творцаў», — адказаў адзін з карыстальнікаў Threads.

«Каб на беларускай мове быў». 

«Дайце што-небудзь родненькага па-беларуску, людцаў простых i добрых».  

«Пра ўсё беларускае і абавязкова на беларускай мове», — пішуць у каментарах карыстальнікі.

На пытанне аднаго з карыстальнікаў, ці варта, каб увесь часопіс цалкам быў па-беларуску, іншы адказвае: «Канешне, расейскамоўных хапае. Хай будзе і на беларускай, тым больш што людзям звычайна падабаецца».

У каментарах людзі таксама пішуць, што хацелі б бачыць на старонках часопіса матэрыялы пра беларускіх мастакоў, фатографаў, музыкаў пісьменнікаў, рэжысёраў, аўтараў сучаснага беларускага мастацтва.

Калі вы працуеце ў Літве, вы можаце падтрымаць «Будзьма беларусамі!», пералічыўшы нам 1,2% ад сваіх падаткаў. Вам уласна гэта не будзе каштаваць анічога.

Вось як можна гэта зрабіць