Спектакль “Офіc”

03.09.2012 19:00 - 20:00 Тэатр імя Янкі Купалы (вул. Энгельса, 7) Бясплатнае

(на малой сцэне КЗ “Мінск”, вул. Кастрычніцкая, 5)

Інгрыд Лаўзунд

Пяцёра службоўцаў у прыёмнай свайго шэфа. Яны набраліся мужнасці і ўжо гатовыя накіравацца проста ў логава драпежнага звера – пакой іх начальніка. Жадаючы пакінуць па сабе добрае ўражанне, яны доўга прадумвалі кожнае сваё слова, якое можа прагучаць там, за дзвярыма. У выніку доўгіх начных рэпетыцый перад люстэркам яны навучыліся па-мастацку хістаць галавой у нервовым запале і ігнараваць прысутнасць сваіх калегаў. З’яўленне перад босам было прадумана да самых дробязяў: ад паставы да інтанацыі – усё распісана як па нотах. Галоўнае – нічога не пераблытаць. І калі супрацоўнікі адзін за адным пакідаюць офіс, нарэшце становіцца зразумела, што ўсё прайшло ідэальна. Альбо не ўсё… Альбо не ідэальна… Адкуль тады нож у спіне? І галава пад пахай?

У спектаклі занятыя: Святлана Анікей, Арцём Бародзіч, Дзмітрый Есяневіч, Міхаіл Зуй, Аляксандр Малчанаў, Сяргей Рудзеня, Вольга Скварцова, Павел Харланчук, Ганна Хітрык, Вікторыя Чаўлытка.

Сцэнаграфія і касцюмы Алены Ігрушы

– Рэжысёр: Кацярына Аверкава
– Прэм’ера: 27 ліпеня 2010 г.
– Працяг: 2 гадзіны


Вам можа быць цікава

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ