ПАДЗЕЯ ДНЯ: Спектакль «Ордэн белай мышы» ў Беластоку

11.12.2024 18:30 - 20:30 Nie Teatr (ul. Sienkiewicza 4) 60 злотых



 У сераду, 11 снежня, у Беластоку адбудзецца паказ казкі-прытчы «Ордэн Белай Мышы».







Дата: 11 снежня

Час: 18:30 (час мясцовы)

Месца: Nie Teatr, ul. Sienkiewicza 4, Беласток 




Вас чакае тэатральны эксперымент і даследаванне гісторыі беларусаў праз спалучэнне тэксту класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Арлова і актуальных тэкстаў сучаснай драматургіі. 

Сюжэт спектакля — прадказанне. Ён балансуе паміж фантастыкай і рэчаіснасцю, вядзе гледача ў незабыўнае падарожжа ў свет пазнання беларускіх рэалій з іх эмоцыямі і перажываннямі. Гэта размова пра час і пра сябе. 

У цэнтры пастаноўкі — вечны канфлікт мастака і ўлады, пытанне выбару і сумленнасці перад самім сабой. 

Спектакль задае пытанне кожнаму: як быць у складанай сітуацыі, дзе праходзіць мяжа паміж кампрамісам і непрымірымасцю?

 Герой праходзіць выпрабаванні, якія могуць прывесці да пошуку свабоды або прыняцця правілаў. 




Квіткі коштам 60 злотых бярыце па спасылцы.






Вам можа быць цікава

Выстава «Графічныя афарызмы Міхаіла Лісоўскага» ў Мінску

17.03.2026 16:00 - 31.12.2026 17:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава «Паэзія звычайнага. Прыгажосць простых рэчаў» у Магілёве

02.07.2026 10:00 - 13.09.2026 17:00 Музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі (вул. Ленінская, 37)

Выстава «Пасланнікі веры. Іканапіс і алтарны жывапіс» у Мінску

22.07.2026 11:00 - 31.08.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (выставачны корпус) (К. Маркса, 24)

Восеньскі баль ля Ратушы ў Віцебску

12.09.2026 (14:00 - 17:00) дворык Ратушы (вул. Леніна, 36)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ