Анлайн-сустрэча «Нам (не)абыякава экалогія»

27.05.2026 19:00 - 21:00 ------------ Бясплатнае

 У сераду, 27 траўня, «Зялёны тэлефон» ладзіць вебінар «Нам (не)абыякава экалогія: як мастацтва і радыкальны актывізм лечаць наша здранцвенне». 



Мы ведаем пра экалагічны крызіс, але не адчуваем яго. Псіхіка ўключае здранцвенне, а капіталістычная сістэма закалыхвае нашы страхі. І пакуль навукоўцы паказваюць нам сухія лічбы і графікі, мастакі ды актывісты шукаюць іншыя шляхі да нашага спачування.

 Разам з арт-менеджаркай і мастацтвазнаўцай Сафіяй Садоўскай разбяруць, як яны гэта робяць, на прыкладзе двух галоўных скандалаў года: 

 опера-перформанс SEAWORLD VENICE Фларэнціны Хольцынгер на Венецыянскай біенале 2026. Як радыкальная тэлеснасць ператвараецца ў трывожны экаманіфест; 

 акцыя групы «Futuro Vegetal», якая абліла чырвонай біяфарбай карціну ў Вайсковым музеі Мадрыда. 


Пагавораць пра тое, чаму камфорт — галоўны вораг зменаў, і ці можа мастацтва прымусіць нас заўважыць катастрофу, у якой мы суўдзельнічаем. 



Удзел вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы. 




Вам можа быць цікава

«Вілейска-маладзечанскі строй» у Мінску

27.08.2026 (19:00 - 21:00) Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

Лабараторыя пра Канстытуцыю ў Варшаве

29.08.2026 (09:30 - 16:00) (паведамяць па рэгістрацыі)

Музычны вечар GASCIOUNIA ў Варшаве

29.08.2026 (18:30 - 21:00) домік ля Віслы «Teal House» (Bulwar Flotylli Pińskiej 1F)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ