Спектакль Беларускага свабоднага тэатра пра Кацю Сныціну ў Нью-Ёрку

28.09.2024 19:00 - 22:00 Ellen Stewart Theatre (66 East 4th Street, 2nd floor) Бясплатнае

28 верасня ў Нью-Ёрку адбудзецца паказ спектаклю Беларускага свабоднага тэатра пра зорку беларускага баскетбола Кацю Сныціну — «KS6: Small Forward» («KS6: Лёгкі Форвард»).


Дата: 28 верасня

Час: 19:00 (час мясцовы)

Месца: Ellen Stewart Theatre, 66 East 4th Street, 2nd floor, New York

Пастаноўка заснаваная на гутарках з алімпійскай чэмпіёнкай Кацяй Сныцінай, якая выступіла супраць дыктатуры ў 2020 годзе, а ў 2023 годзе здзейсніла камін-аўт, зрабіўшыся першай фігурай у беларускім спорце, якая адкрыта заявіла пра сваю гомасэксуальнасць.

«KS6: Small Forward» апісваецца як «дуалог»: Каця Сныціна будзе суіснаваць на сцэне ў тандэме з полльска-брытанскай дыджэйкай Бланкай Барбарай.

Акрамя іх у спектаклі задзейнічаны Дар’я Андрэянава, Мікалай Купрыч і Раман Шыцько.

Сцэнаграфія: Мікалай Халезін

Светлавы дызайн: Пітэр Смол

Харэаграфія: Джозэф Тунгі

Відэадызайн: Дзмітрый Гук.

Набыць квіткі можна па спасылцы.


Вам можа быць цікава

Выстава «НЦСМ: выбранае» ў Мінску (12+)

11.06.2026 12:00 - 23.08.2026 20:00 НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47)

MARA FEST у Сопаце

12.09.2026 (15:00 - 23:00) Scena Tarasy (Aquapark Sopot)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Гданьску

29.09.2026 (19:00 - 20:40) Teatr Szekspirowski (Wojciecha Bogusławskiego 1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ