Спектакль «Прыгоды Яны ў чароўным лесе» ў Вільні

27.12.2024 14:00 - 15:00 «Vileišio18N» (P. Vileišio g. 18N) ад 12 еўра
 


У пятніцу, 27 снежня, у Вільні граюць калядны спектакль «Прыгоды Яны ў чароўным лесе» на беларускай мове.








Дата: 27 снежня

Час: 14.00 (час мясцовы)

Месца: «Vileišio18N» (2-гі паверх), P. Vileišio g. 18N, Вільня 




Яна — дзяўчынка-падлетак, якая да гэтага часу захоўвае веру ў Зюзю, дабро і цуды.

 За гэта з яе здзекуюцца ў класе і вымушаюць адправіцца ноччу ў лес, каб даказаць існаванне Зюзі. 

Яна пераадольвае свой страх і ўваходзіць у начны казачны лес, дзе з першых хвілін трапляе на незвычайную памежную заставу, якая складаецца з Лешага, Ягі і Кікімары... 

Гэта гісторыя пра веру, пра экалогію, а галоўнае, пра дабро, якога павінна быць як мага больш у сэрцы кожнага з нас. 


Рэжысёр — Сяргей Здаранкоў

 Кампазітар — Віталь Лявонаў


Акцёры: 

Яна — Сафi Раўнейка 

Лёва (Лясун) — Дзмітрый Рачкоўскі 

Кікі (Кікімара) — Аксана Чывелева, Насця Ушакова 

Ягуся (Яга) — Марына Здаранкова 

Зюзя — Алег Мяцеліца

 Вядзьмар — Сяргей Толсцікаў 




Квіткі коштам ад 12 еўра бярыце па спасылцы. Будуць таксама паказы на рускай мове — шукайце па той жа спасылцы.






Вам можа быць цікава

Выстава інсітнага мастацтва ў Полацку

16.05.2026 10:00 - 31.08.2026 18:00 музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я (вул. Войкава, 1)

Арганнае лета на Залатой Горцы ў Мінску

30.05.2026 20:00 - 12.09.2026 22:00 касцёл святога Роха (пр-т Незалежнасці, 44 А (за Палацам мастацтваў))

«Літаратурная экспедыцыя» ў Мінску

30.08.2026 (15:00 - 17:00) Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ