Спектакль “Шчаслівы муж” паводле Францішка Аляхновіча ў Варшаве (16+)

21.10.2025 19:00 - 22:00 Scena Metro (Metro Bródno 11) 80 злотых

У аўторак, 21 кастрычніка, тэатр "Дзея другая" грае ў Варшаве эратычна-музычны эскіз у чатырох дзеях “Шчаслівы муж” паводле п’есы Францішка Аляхновіча.



Вас чакае “старасвецкая камэдыя пра мяшчанскую Вільню у свежай інтэрпрэтацыі нашага стагоддзя”.

У цэнтры сюжэту - прага кахання, спроба быць тым, кім ты не з’яўляешся, і жаданне задаволіць свой юр. 

Вясна. Мільён паспешных вырашэнняў, за якімі так камедна назіраць звонку і рабіць выгляд, што цябе гэта не тычыцца.

Жыўцом грае кампазітар. Акторы спяваюць і танчаць. Аўтар на вачах у гледача прыдумляе развязку драмы.

І ўсё гэта - каб вы адклалі ўбок свае турботы і проста адпачылі.


Рэжысэр, аўтар адаптацыі - Васіль Дранько-Майсюк

Кампазітар - Ілля Семашкевіч

Мастак, аўтар візуалу - Даніла Ганчароў

Мастакі - Глафіра Сцелюкова, Цімафей Шэлег

Малюнкі - Васіль Дранько-Майсюк

Пластыка - Алена Баярава

Акторы: Васіль Дранько-Майсюк, Алена Баярава, Сяргей Пукст, Маргарыта Яцкевіч, Даніла Ганчароў, Вольга Каралёнак, Арсэн Міраненка.


Квіткі коштам 80 злотых бярыце па спасылцы.


Вам можа быць цікава

Выстава “Саламяныя метамарфозы” ў Віцебску

20.11.2025 10:00 - 14.12.2025 18:00 Выставачная зала (Фрунзэ, 11)

NAVIBAND у Торуні

12.12.2025 (20:00 - 23:00) Kombinat Kultury (Podmurna 1/3)

Калякалядны Вольскі ў Беластоку

19.12.2025 (19:00 - 21:00) Balance klub (Ireny Białówny 9/1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ