Спектакль «Страшная казка» ў Варшаве

02.11.2024 18:00 - 19:00 Michelle Community Cafe (ul. Grochowska, 282) 30 злотых


 У суботу, 2 лістапада, «Казачкі бай!» пакажуць у Варшаве «Страшную казку» — інтэрактыўную гісторыю з жывой музыкай для маленькіх і вялікіх гледачоў паводле казкі Івана Бурсава «Страшная казка пра страшнага звера».






Дата і час: 2 лістапада ў 18.00

Месца: Michelle Community Cafe, ul. Grochowska, 282, Варшава 




Гэта загадкавая гісторыя, якая расказваецца праз тэатр камісібай (від японскага папяровага тэатру). 

Гісторыя пра цёмную-найцямнейшую цёмнач, у якой уяўленне можа дамаляваць усё што заўгодна. Напрыканцы будзе майстар-клас для дзетак ад 5 гадкоў. 

Прапануюць разам зазірнуць у самыя старажытныя куфры і сямыя старыя шафы, каб даведацца што там схавана — ці жывуць там монстры і пачвары, ці, можа, там схаваны нейкі скарб?!




Малюнкі — Вераніка Чайка. 

Чытаюць, агучваюць і паказваюць Алена Гіранок і Наталля Леванава.

Мова паказу — беларуская.




 Квіткі — 30 злотых. Рэгіструйцеся па спасылцы.






Вам можа быць цікава

Выстава «Каб адчуваць» ў Гомелі

09.04.2026 19:00 - 07.06.2026 17:00 Палац Румянцавых і Паскевічаў (пл. Леніна, 4)

Выстава Арлена Кашкурэвіча ў Полацку

20.05.2026 10:00 - 30.04.2027 18:00 мастацкая галерэя Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка (вул. Стралецкая, 4A-4)

Воля Шніп і Nocne ptaki ў Варшаве

07.06.2026 (19:30 - 21:30) бар «Карма» (Aleja 3 Maja 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ