Спектакль Светы Бень «Беспрацоўнае дрэва» ў Берліне (5+)

26.04.2025 - 27.04.2025 13:00 - 17:00 Zuckerwattenkrawatten (Fromet-und-Moses-Mendelssohn-Platz 7) 15 еўра



26 і 27 красавіка Света Бень грае ў Берліне спектакль для ўсёй сям’і «Беспрацоўнае дрэва». А пасля спектакля будзе бясплатны сямейны майстар-клас «Дрэва, якое...», заснаваны на ўбачанай гісторыі (працягласць — 90 хвілін).




Запрашаюцца дзеці ад 5 гадоў і добра выхаваныя дарослыя.

Гэта гісторыя дрэва, якое змушана пакінуць парк, дзе ўсё сваё жыццё прапрацавала... дрэвам. Яго чакае дарога, напоўненая прыгодамі — то цудоўнымі, то небяспечнымі, а то і абсалютна нечаканымі.

У гэтым монаспектаклі выкарыстоўваюцца тэатральныя лялькі і аб’екты, створаныя берлінскай мастачкай Лінай Хесінай.

Гісторыю прыдумала, расказвае і паказвае актрыса і рэжысёрка Света Бень.

Музыка — Лёня Башаркевіч.

Працягласць — 1 гадзіна.

Спектакль ідзе на рускай мове.

Квіткі — 15 еўра з гледача. Замовіць іх можна праз мэйл zuckerwattenkrawatten@gmail.com (у тэме ліста пазначце «Дрэва + дата»).



Вам можа быць цікава

Арганнае лета на Залатой Горцы ў Мінску

30.05.2026 20:00 - 12.09.2026 22:00 касцёл святога Роха (пр-т Незалежнасці, 44 А (за Палацам мастацтваў))

Выстава «Рэнесанс: бясконцае натхненне» ў Гродне

16.07.2026 09:00 - 02.08.2026 20:00 выставачная зала (вул. Ажэшкі, 38)

Выстава Юры Шуста «Жывіца* Сонечнае спляценне» ў Варшаве

16.07.2026 19:00 - 27.09.2026 19:00 Zachęta Narodowa Galeria Sztuki (Plac Małachowskiego 3)

Фэст «Зорны палац» у Жамыслаўлі

01.08.2026 (16:00 - 23:55) Сядзіба Умястоўскіх (Гродзенская вобласць)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ