Спектакль Святланы Бень «Дзверцы ў сэрца» для ўсёй сям’і ў Берліне

04.01.2024 17:00 - 18:00 прастора Zuckerwattenkrawatten (Fromet-und-Moses-Mendelssohn-Platz 7) 15 еўра
 

У чацвер, 4 студзеня, у Берліне грае цёплы калядны спектаклік для ўсёй сям’і Святлана Бень. Называецца ён «Дзверцы ў сэрца».




Дата: 4 студзеня

Час: 17.00 (час мясцовы)

Месца: прастора Zuckerwattenkrawatten, Fromet-und-Moses-Mendelssohn-Platz 7, Берлін 


Вас чакае калядная гісторыя пра тое, як усё было насамрэч шмат-шмат гадоў таму. Ці, можа, адбываецца тут і зараз? 

Кардонныя фігуркі тэатра ценяў, вершы і музыка, марудлівы аповед. 

Усе падзеі разгорнуцца прама ў сэрцы Віфлеемскай зоркі, якую па традыцыі насілі ў гэты вечар, запальваючы ўсярэдзіне свечкі і агенчыкі.


 Квіткі — 15 еўра. Замовіць іх можна праз мэйл zuckerwattenkrawatten@gmail.com (у лісце, калі ласка, пазначце дату і колькасць квіткоў, а ў тэме напішыце «дзверцы ў сэрца»).




Вам можа быць цікава

Выстава «Графічныя афарызмы Міхаіла Лісоўскага» ў Мінску

17.03.2026 16:00 - 31.12.2026 17:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава «Каб адчуваць» ў Гомелі

09.04.2026 19:00 - 07.06.2026 17:00 Палац Румянцавых і Паскевічаў (пл. Леніна, 4)

Выстава «Выратаванае Евангелле» ў Гомелі

24.04.2026 16:00 - 08.05.2026 17:00 філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4а)

Шпацыр «Каменная кветка Тызенгаўза» ў Гродне

07.05.2026 (17:15 - 19:15) навуковая бібліятэка імя Карскага (вул. Карбышава, 17)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ