Спектакль «Цесля. Гісторыя сям’і, гісторыя краіны» ў Вільні

09.08.2025 18:00 - 19:15 (Gedimino pr. 28) ад 12 еўра
 
У суботу, 9 жніўня, у Вільні граюць спектакль «Цесля. Гісторыя сям’і, гісторыя краіны».




Жыў-быў сабе чалавек. Жыў, як умеў, і быў, як хацеў... Але час мяняецца, людзі знікаюць, і мінулае жыццё немагчыма ні захаваць, ні аднавіць... 

Гэта спектакль пра чалавека, які збіраецца пераязджаць. Але змена месца жыхарства — гэта не толькі фізічны рух у прасторы. Маленькае роднае мястэчка не так проста памяняць на вялікі горад у чужой незнаёмай краіне. 

Гэта спектакль пра лёс шматлікіх беларускіх сямей, падзеленых і ў часе, і ў прасторы. А мяжа заўсёды пралягае наўпрост пасярэдзіне чалавека. 

Рэжысёр — Андрус Дарэла

 Аўтарка — Вольга Каралёнак

 Сцэнографка — Таццяна Дарэла 

Музычнае афармленне — Віталь Лявонаў

Акцёры: Сяргей Тоўсцікаў, Віталь Лявонаў, Эмілія Пранскутэ, Аксана Чывялёва Cпектакль ідзе па-беларуску. 


Квіткі коштам ад 12 еўра бярыце па спасылцы






Вам можа быць цікава

Выстава «Каб адчуваць» у Гродне

11.06.2026 16:00 - 19.07.2026 18:00 Новы Замак (Сенатарская зала) (вул. Замкавая, 20)

Куратарская экскурсія па выставе Алеся Родзіна «Экалагічная дысперсія» ў Мінску

24.06.2026 (19:00 - 21:00) музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Зміцер Бартосік у Варшаве

25.06.2026 (19:00 - 21:00) Vyraj (Aleja Armii Ludovej, 12)

Купалле ў Дукоры

28.06.2026 (14:00 - 23:00) Дукорскі маёнтак (вул. Школьная, 12)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ