• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Іншае Мінск

Спектакль «Ціхі шэпат сыходзячых крокаў»

Пачатак: 29.06 (19:00)
Канец: 29.06 (20:00)
Voka
Google

29 чэрвеня відэасэрвіс VOKA пакажа ў прамым эфіры спектакль «Ціхі шэпат сыходзячых крокаў» Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі. Трансляцыю змогуць бясплатна ўбачыць гледачы па ўсім свеце. Пачатак анлайн-паказу – а 19-й гадзіне па мінскім часе.

«Ціхі шэпат сыходзячых крокаў» – сумесны праект Міжнароднай канфедэрацыі тэатральных саюзаў і Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі. Рэжысёр з Кыргызстана Шаміль Дыйканбаеў паставіў яго па п’есе папулярнага беларускага драматурга Дзмітрыя Багаслаўскага. Прэм’ера адбылася ў 2013 годзе.

Галоўны герой Аляксандр пакутуе ад таго, што бацька ніколі не казаў, ці любіў ён яго. Хваляванні з рэальнага жыцця пераносяцца ў дакучлівыя сны, у якіх ён сустракае свайго бацьку, каб хоць там даведацца пра яго пачуцці да сына. «Ціхі шэпат сыходзячых крокаў» – спектакль, у якім цалкам сціраецца мяжа паміж жыццём і смерцю, сном і рэальнасцю.

Пастаноўку ўжо бачылі гледачы і за межамі Беларусі – яго паказы з поспехам прайшлі на ХХІ Міжнародным фестывалі «Славянскія тэатральныя сустрэчы» (Бранск, 2014 год), ХІІ Міжнародным тэатральным фестывалі імя А.П. Чэхава (Масква, 2015 год) і Днях культуры Беларусі ў Кыргызстане (Бішкек, 2015 год). А зараз такая магчымасць ёсць і ў гледачоў па ўсім свеце дзякуючы сэрвісу VOKA.

Далучыцца да прагляду 29 чэрвеня можна з любой кропкі свету ў прыкладанні VOKA ці на сайце voka.tv пасля аўтарызацыі па нумары мабільнага тэлефона. Шматкамерная мастацкая здымка ў высокай якасці дазволіць кожнаму гледачу максімальна паглыбіцца ў атмасферу тэатральнай залы і ўбачыць усё, што адбываецца на сцэне, з розных ракурсаў.

Паказ спектакля працягвае серыю трансляцый, якія ўжо больш за год відэасэрвіс VOKA праводзіць з Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі. Дзякуючы гэтаму гледачы змаглі ўбачыць анлайн-прэм’еру «Профіт», найпапулярнейшыя спектаклі РТБД – «Кар’ера доктара Рауса», «Сірожа», «Шлюб з ветрам», «Тры Жызэлі» і «Сіндром Медэі», а таксама святочны вечар «Наш Караткевіч», прымеркаваны да 90-годдзя Уладзіміра Караткевіча.


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Мінінфарм Беларусі скардзіцца, што тэлеканал АНТ амаль ніхто не глядзіць
    • Артыстка Кацярына Ваданосава распавяла, што ў яе выявілі рак
    • «Нам варта быць самадастатковымі і шукаць сябе ў сабе». Вера Дзядок пра Нацыянальны мастацкі музей, постакаланіязм і маніпуляванне ідэнтычнасцю
    • Галіна Казіміроўская: «Менавіта тут і цяпер мы адказваем за тое, як будзе існаваць ці не існаваць беларуская культура ў будучыні»
    • Як самі бацькі псуюць сваіх дзяцей? 5 галоўных памылак дарослых. Не рабіце так ніколі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM