Лекцыя «Праца з вернакулярнай фатаграфіяй у мастацкіх і куратарскіх практыках» у Мінску

30.05.2026 17:00 - 19:00 НЦСМ (вул. Някрасава, 3) 20 BYN
У наступную суботу, 30 траўня, у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў адбудзецца лекцыя фатографкі і куратаркі Дзіны Даніловіч «Праца з вернакулярнай фатаграфіяй у мастацкіх і куратарскіх практыках».

Чаму сучасныя мастакі і куратары штораз звяртаюцца да вернакулярнай (штодзённай, аматарскай фатаграфіі) у сваіх практыках?

Яны шукаюць у ёй новыя спосабы пераасэнсавання рэальнасці, без імкнення да мастацкай ідэальнасці; прысвойваюць сабе чужы досвед, тым самым пашыраючы фокус, насуперак часу і адлегласцям; ссоўваюць яго ў бок інтымнага, асабістага погляду на гісторыю і рэальнасць.

Спадарыня Дзіна раскажа аб сваім куратарскім досведзе стварэння праектаў з выкарыстаннем вернакулярнай фатаграфіі, аб праектах маладых мастакоў і аб праектах, ужо ўпісаных у гісторыю сучаснага беларускага і сусветнага мастацтва, а таксама разбярэ розныя метады ўзаемадзеяння з аматарскім фотаздымкам.

Квіткі — 20 рублёў (прагляд экспазіцыі ўключаны ў кошт). Рэгіструйцеся па спасылцы.



Вам можа быць цікава

Батлейка «Бураціна» ў Мінску (3+)

13.06.2026 (12:00 - 14:00) кінатэатр «Піянер»

Творчая сустрэча з Усеваладам Швайбай у Мінску

13.06.2026 (17:00 - 19:00) Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў (вул. Някрасава, 3)

Майстар-клас па купальскіх спевах у Мінску

18.06.2026 (18:00 - 20:00) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ