«Polyn» у Варшаве

29.05.2026 19:00 - 21:00 Klub Mechanik (Ludwika Narbutta 87) 100 PLN
29 траўня, у пятніцу, у Варшаве грае канцэрт гурт «Polyn».
Змрочны сплаў з культавых беларускіх гуртоў (Petlya Pristrastiya, Port Mone trio і інш.) працягвае ператвараць трывогу ў мастацтва і складаць звонкія песні смутных часоў.

Напярэдадні лета калектыў сыграе рэдкі, як зацьменне, лайв і пакажа адноўленую праграму.

Музыка «Polyn» — шматслаёвы гіпнагагічны трып-хоп, які хістае ад пост-панка да калыханак і назад.

Вас чакае шчыльны, ахінаючы гук, за знешняй змрочнасцю якога хаваецца парадаксальна светлы нігілізм і амаль будысцкая адмова ад сябе.

Квіткі коштам 100 злотых бярыце па спасылцы.



Вам можа быць цікава

Выстава «1.1.1» у Віцебску

28.04.2026 17:00 - 31.05.2026 18:00 арт-цэнтр Марка Шагала (вул. Савецкая, 25)

Ноч музеяў у Віленскім беларускім музеі імя Івана Луцкевіча

23.05.2026 (12:00 - 19:00) Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча (Vilniaus, 20)

Традыцыйныя спевы з «Касарамі» і Sw@da x Niczos у Бельску Падляскім

24.05.2026 (14:00 - 15:30) Музей малой радзімы ў Студзіводах (Sosnowa 56)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ