Спектакль Юры Дзівакова «Трывога прыходзіць на змярканні» ў Варшаве

20.02.2024 19:00 - 21:00 Big Book Cafe MDM (ul. Koszykowa 34/50) Бясплатнае

У наступны аўторак, 20 лютага, у Варшаве граюць спектакль беларускага рэжысёра Юры Дзівакова «Трывога прыходзіць на змярканні» паводле рамана Лукаса Рэйневельда «Марыека».


Дата: 20 лютага

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: Big Book Cafe MDM, ul. Koszykowa 34/50, Варшава

Дзяўчына і яе блізкія не могуць перажыць смерці і страты. Дзіця раптам вымушана пасталець. Маленькая сям’я, разбітая вялікай траўмай. Калі яны надзенуць браню, яна абароніць іх ці зняволіць назаўжды?

З віртуознага раманнага дэбюту нідэрландскага пісьменніка, самага маладога лаўрэата ў гісторыі Міжнароднай Букераўскай прэміі, мастакі выцягваюць непадцэнзурную шчырасць дзіцячай мовы.

Галоўную ролю выконвае Наталля Лангэ.

Рэжысура — Юры Дзівакоў

Кампазітар — Эрык Арлоў-Сімкус

Квіткі коштам 50 злотых звычайны і 35 злотых ільготны бярыце па спасылцы.


Вам можа быць цікава

Выстава «НЦСМ: выбранае» ў Мінску (12+)

11.06.2026 12:00 - 23.08.2026 20:00 НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47)

Выстава «Маляваная душа» ў Мінску

11.06.2026 16:00 - 31.08.2026 18:00 галерэя «Лабірынт», Нацыянальная бібліятэка (пр-т Незалежнасці, 116)

Выстава «Рафаэль. Эпоха Рэнесансу» ў Гомелі

19.06.2026 10:00 - 02.08.2026 19:00 галерэя Вашчанкі (вул. Карповіча, 4)

Выстава «Беларусь. Культурны ландшафт» у Мінску

09.07.2026 10:00 - 25.08.2026 17:00 палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ