ПАДЗЕЯ ДНЯ: Спектакль Юры Дзівакова «Clausa fores» у Варшаве

25.01.2024 - 26.01.2024 19:00 - 21:00 Instytut Teatralny (Jazdów 1) 80 злотых
 
На наступным тыдні, 25 і 26 студзеня, у Варшаве адбудзецца прэм’ера спектакля беларускага рэжысёра Юры Дзівакова «Clausa fores».




Дата: 25 і 26 студзеня

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: Instytut Teatralny, Jazdów 1, Варшава 


Вас чакае перфарматыўная дзея з элементамі оперы, якая паказвае сутнасць тыраніі і яе дэструктыўнае ўздзеянне на асобу і грамадства. Гэта досвед, што дазваляе зазірнуць углыб псіхікі чалавека, які карыстаецца бязмежнай уладай. 

Натхненнем для спектакля сталі разважанні пра самадастатковасць дыктатуры і тую парадаксальную ролю, якую мы граем як бяссільныя назіральнікі за яе працягласцю і за непазбежнай смерцю. 

Глядач можа толькі пасіўна назіраць за наступнымі этапамі выканання апошняй волі самадзержца, які трапятліва замыкае рытуальныя кругі штодзённасці, карыстаючыся поўнай уладай і кантролем над жыццём і смерцю.


Драматургія і рэжысура — Юры Дзівакоў 

Сцэнаграфія і графіка — Таццяна Дзівакова 

Кампазітарка — Вольга Падгайская 

Відэа — Сяргей Навіцкі 

Гук — Віталь Аппаў 

Выканаўца — Аляксандр Казела 


Мова — італьянская з беларускімі і польскімі субтытрамі. 


Квіткі коштам 80 злотых бярыце па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Выстава Валерыя Счастнага ў Віцебску

16.04.2026 16:00 - 14.06.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Выстава Алеся Родзіна «Экалагічная дысперсія» ў Мінску

19.05.2026 10:00 - 31.08.2026 19:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава Дар’і Пунтус «Sancta Natura» ў Мінску

22.05.2026 18:00 - 21.06.2026 18:00 галерэя ДК (вул. Герцэна, 2а)

Этнафэст «Днёўка на Пятроўку» ў Воліне

22.05.2026 18:00 - 21.06.2026 18:00 Centrum Słowian i Wikingów Wolin-Jomsborg-Vineta (Recław 37)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ