Спраўныя Каляды ў Мінску

24.12.2022 - 25.12.2022 12:00 - 23:59 прастора К21 (Кальварыйская, 21) ад 20 рублёў

Гэтымі выходнымі, 24 і 25 снежня, той самы фэст Sprava ладзіць у Мінску Спраўныя Каляды!



Дата: 24 і 25 снежня

Час: з 12.00 да 23.59 (час мясцовы)

Месца: прастора К21, Кальварыйская, 21, Мінск


«Холад і змрок за вакном — вельмі цягне да святла. Нам патрэбны плечы і вочы адзін аднаго. Патрэбна цяпло і ўтульнасць нашых сэрцаў і рук, таму мы задумалі сабрацца на Спраўныя Каляды», — кажуць арганізатары.

У праграме:

калядны маркет

майстэрня эльфаў,

шальныя майстар-класы,

лекцыі

смачная ежа ды напоі.

У майстэрні эльфаў можна будзе зрабіць падарункі сваімі рукамі, а на майстар-класах стварыць калядныя вянкі, навагоднія цацкі, навучыцца спяваць з Дар’яй Зуевай або паслухаць пра таямнічых птушак зімародкаў ад Віталя Кашчэева.

Увечары (з 18.00 і да 23.59) пачнуцца канцэрты! Для вас зайграюць Vodar, Primary noise, Барысаўскі тракт, Pafnutiy’s Dreams ды іншыя кайфовыя гурты.

 Карацей, будзе ўсё, як на Справе, толькі яшчэ і калядна!

Што па квітках?

З 12.00 да 18.00 уваход вольны!

А з 18.00, як пачнуцца канцэрты, то квіткі вось якія:

35 рублёў — квіток звычайны

20 рублёў — квіток сацыяльны

50 рублёў — квіток спагады і падтрымкі

Набыць іх можна па спасылцы.


Ну то сустракаемся на Спраўных Калядах!





Вам можа быць цікава

Імпрэза «Адзін дзень з жыцця горада» ў Гродне

12.09.2026 (12:00 - 18:00) Новы і Стары Замкі (вул. Замкавая, 20 і 22)

Майстар-клас па ляльках «Дзесяціручка» ў Гомелі

12.09.2026 (14:00 - 16:00) філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4А)

Канцэрт «Непаўторныя вобразы беларускай оперы, і не толькі оперы» ў Мінску

12.09.2026 (18:00 - 20:00) гістарычнае фае Вялікага тэатра (пл. Парыжскай камуны, 1)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Гданьску

29.09.2026 (19:00 - 20:40) Teatr Szekspirowski (Wojciecha Bogusławskiego 1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ