• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Іншае Мінск

Спектакль «Што рабіць з Тыграм?!»

Пачатак: 03.03 (19:00)
Канец: 03.03 (21:00)
Тэатральная прастора
(Мінск, пр. Партызанскі, 2/1)
Google

КОЛЬКАСЦЬ МЕСЦАЎ АБМЕЖАВАНА!

Сатырычная трагікамедыя

Беларускі незалежны «Тэатр Ч», добра вядомы легендарнай пастаноўкай «Дзяды» паводле А.Міцкевіча, запрашае вас на свой новы спектакль!

Камерна! Дзёрзка! Эксперыментальна! «Што рабіць з Тыграм ?!» – спектакль / пытанне па матывах жыцця, трагікамічна выкладзеным у п’есах Славаміра Мрожака, ледзь не страціў сваю магчымасць шчырай гутаркі з гледачом, але здолеў выстаяць!

Такім чынам, 3 сакавіка перад вашымі вачыма разгорнуцца дзве гісторыі ў лепшых традыцыях тэатра абсурду:

Уявіце, што ў адзін цудоўны дзень вы знаходзіце ў вашай звычайнай беларускай ваннай Тыгра. Неверагодна, але факт! Сям’я ваша здзіўляецца, вас ва ўсім абвінавачвае, маўляў, трэба домам займацца было. Так здарылася і з Пятром Ахеем (Генадзь Гатоўчыц). А затым яшчэ ў яго кватэру сталі ўвальвацца адзін за адным і наводзіць парадак падатковы інспектар, мастацкі кіраўнік цырка, навуковы супрацоўнік, сакратар МЗС … І давялі Пятра да поўнага адчаю. Можа быць, Тыгр – гэта плён яго хворай фантазіі? Што рабіць: падпарадкавацца, змірыцца, супрацьстаяць? Ён спяшаецца прэч з гэтага абсурду – на курорт!

У другой гісторыі, летнім днём, вечна няўдачлівы Пётр-НЕЎД сустракае свайго антыпода заўсёды паспяховага ЎДа. Абодва падумваюць звесці рахункі з жыццём – душа з’едзена. Невытлумачальная няўдача перасьледуе НЕЎДа ўсё жыццё. УД, у сваю чаргу, стаміўся ад шчаслівага лёсу, які не прыносіць задавальнення… Гэта сустрэча будзе мець непрадказальны фінал, бо аднойчы з’явіцца Дама (Юлія Шпілеўская)

Але толькі 3 сакавіка мы запрашаем вас не проста пагрузіцца ў сам спектакль, мы запрашаем вас у тэатральны клуб, у якім «што рабіць з тыграм ?!» стане асноўнай тэмай дыскусіі!

Водгукі гледачоў пасля першага паказа:

“Гэтая п’еса патрэбная. Яна з многімі сэнсамі і падтэкстамі і той, хто бачыць не проста паляванне на тыгра, а паляванне на чалавечыя душы, свядомасць і свабоду, зразумее, пра што спектакль. Тое, як гэта вырашана сцэнічна мне падабаецца. Вельмі лаканічна і ўтварае дастатковую глыбіню, у якой чытаецца прасторавая і часавая метафара. Харошая работа акцёраў, рэжысёрская і мастака вельмі добрая”. Уладзімір Някляеў, пісьменнік

“МРОЖАК, у той час, калі ўсе накіраваны на зараблянне грошай, раптам МРОЖАК … Такая смеласць, сама па сабе, ды яшчэ ў цяперашніх рэаліях выклікае павагу. Галоўны поспех, Генадзь Гатоўчыц. Менавіта яму ўдавалася рабіць паветра ў зале «густым». Хто яго ведае, можа менавіта зараз і саспела сітуацыя, калі «афіцыйнаму» тэатру, бліскучаму часам, і заўсёды гладкаму як шкло, хтосьці здолее супрацьпаставіць нешта іншае, хай шурпатае і не гэтак бліскучае? Так як было ў пачатку дзевяностых. Тады ўсё пачыналася менавіта з гэтага. Хто ведае, можа менавіта цяпер як ніколі нам, ТЭРМІНОВА ПАТРАБУЕЦЦА такі ТЭАТР ”. Дзяніс Нупрэйчык, тэатральны рэжысёр

Аўтар – Славамір Мрожак

Перакладчык – Серж Мінскевіч

Рэжысёр – Дарыюш Язерскі (Польшча)

Пры падтрымцы Польскага Інстытута ў Мінску

Квіткі ад 80 тыс. Замова па тэл.: 8-029-120-5555

www.gastroli.by || facebook.com/teatrch || vk.com/teatrch|| twitter.com/teatrch

 

 


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Гурт NaviBand выпусціў новы сінгл з украінскай спявачкай Tayanna. Паслухайце, як нашы мовы гучаць разам
    • «Цяпер у мяне ёсць месца, дзе я магу быць шчырай і не думаць пра тое, каб выжыць»: актрыса Святлана Зелянкоўская адкрыла ў Варшаве тэатр-студыю
    • «Застаецца толькі спадзявацца, што мы ўсе яшчэ зайграем разам». Музыка Аляксандр Казакевіч пра вымушаны пераезд і пра тое, як граць адначасова ў чатырох гуртах
    • Каго хаваў пад маскамі сваіх герояў Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч?
    • Лявон Вольскі: Прадаць гітару ды ўладкавацца грузчыкам у гіпермаркет – калі дазволяць
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип