Спектакль «Жаніцьба» Ў рамках праекта # гогальперспектыва

03.02.2018 20:00 - 20:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20) 6 руб.

Нацыянальны мастацкі музей сумесна з тэатрам-студыяй “Адкрытая прастора” ў рамках праграмы # гогальперспектыва запрашаюць на спектакль «Жаніцьба» паводле п’есы Мікалая Васільевіча Гогаля «Жаніцьба, або Зусім неверагодная падзея ў дзвюх дзеях».

Спектакль “Жаніцьба” – гэта класічная п’еса ў сучаснай апрацоўцы, якая здзівіць гарманічным спалучэннем даўно вядомага сюжэта XIX стагоддзя і сучаснай музыкі, касцюмамі і імправізацыйнымі рашэннямі. «Жаніцьба» – гэта назіранне за вытанчана наладжаным сном, што прысвечаны жаху сямейнага жыцця. Сцэнаграфія спектакля – мінімальная, але з яркімі элементамі, якія б’юць у вочы. Гэты спектакль на дзіва просты і адначасова складаны, як і ўсе эмоцыі, што мы перажываем. А затрымаюць вашу ўвагу таямнічыя хады, мноства дэталяў і кактэйль пачуццяў, якія вы зведаеце.

Пастаноўка на дзве дзеі адбудзецца 03.02.2018 а 20-й гадзіне па адрасе: вул. Леніна, 20. Рэжысёр-пастаноўшчык Данііл Філіповіч.

Кошт уваходнага білета:

дарослыя – 6 руб.

школьнікі, студэнты дзённай формы навучання – 3 руб.

Узроставае абмежаванне 14+

Колькасць глядзельных месцаў абмежаваная, таму спяшайцеся забраніраваць месцы па тэлефоне: +375291145341 – Ксенія

або ў гугл форме.


Вам можа быць цікава

Выстава «Лялькі» ў Віцебску

20.03.2026 16:00 - 30.04.2026 18:00 Ратуша (вул. Леніна, 36)

Выстава Валерыя Талкачова «Цёплае святло» ў Мінску

25.03.2026 18:00 - 03.05.2026 17:00 Арт-гасцёўня «Высокае месца» (вул. Герцэна, 2а)

Моўная кавярня ў Браціславе

13.04.2026 (17:00 - 19:00) Kácečko (Kamenné nám. 1/a)

Лонгплей у Таліне

27.04.2026 (20:00 - 22:00) Privé Club (Harju 6)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ