Казачныя заняткі ў Беластоку (6+)

09.11.2025 11:00 - 12:00 Прастора "Новая Зямля" (ul. Rocha, 5/32) Данаты

У нядзелю, 9 лістапада, у Беластоку ладзяць казачныя заняткі.


Запрашаюць паслухаць казачныя гісторыі і даведацца больш міфалагічных цікавостак.

На сустрэчы:

Пазнаёміцеся з паняццем птушак у беларускай міфалогіі: чароўныя, містычныя, чыстыя і не вельмі; Пачытаеце беларускія казкі пра птушак: "Бусел", "Жораў і чапля", "Дасціпны пеўнік"; Параўнаее, якія містычныя птушкі сустракаюцца ў міфалогіях суседніх краінаў; Абмяркуеце казкі і пачутыя цікавосткі; Падыскутуеце ў рамках тэмы.

Сустрэча падыходзіць для дзяцей, падлеткаў і дарослых - усіх, каму цікавыя казкі і міфалагічныя ўяўленні.

Чытаць казкі і знаёміць з цікавосткамі будзе Таццяна Калач, стваральніца праекта "Прыгоды Ваўчка ў міфічным свеце".

Уваход вольны, данаты шчыра вітаюцца.


Вам можа быць цікава

Калядны кірмаш у Вільні

20.12.2025 (14:00 - 20:00) Музей імя Івана Луцкевіча (Vilniaus, 20)

Калядная вячэра ў Варшаве

20.12.2025 (16:30 - 20:30) Kwatera 27 (Chmielna 10a-27)

Агульны сход суполкі ТБМ у Беластоку

21.12.2025 (15:30 - 16:30) Прастора "Новая Зямля" (ul. Rocha, 5/32)

Майстар-клас «Зімовае чараўніцтва свечкі» ў Гомелі (12+)

25.12.2025 (14:00 - 15:30) Філіял Веткаўскага музея (плошча Леніна, 4а)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ