Спеўны Сход. Горадня

19.10.2018 19:00 - 19:00 Этнакрама Цудоўня (вул. Кірава, 3) Уваход вольны

Шаноўныя, узрадуймася!) Нарэшце да Горадні дабраўся Спеўны Сход. І, мусіць, на сталай аснове!

☝Але, асобе стваральніка й ідэйнага натхняльніка праэкту, Сяржуку Доўгушаву, немагчыма разарвацца на ўсе гарады й мястэчкі, якія хочуць спяваць. Таму, адказная місія арганізатараў Гарадзенскай філіі Спеўнага Сходу была даверана камандзе этнакрамы Цудоўня, а роля вядоўцы астатняму хіпі Горадні, Нортану Тэлері. Зробім усё, каб ня схібіць!

Першы занятак пройдзе пад пільным кантролем Сяржука Доўгушава й будзе прысвечаны тэме Рамансаў і песням 2-й паловы ХХ стагоддзя. Вядоўца распавядзе пра саму тэхніку выканання рамансаў, шэраг беларускіх аўтараў, песні якіх ўжо ўвайшлі ў гісторыю, якія ўсе разам і развучым. Й, вядома, не абыйдзецца без сюрпрызаў і конкурсаў! Сачыце за навінамі!

КАЛІ: 19.10, 19-00
ДЗЕ: Кірава, 3, этнакрама Цудоўня
УВАХОД: Вольны

Будзем шчаслівыя бачыць усіх не абыякавых да беларускай музыкі!

Падзея ў Вконтакте.


Вам можа быць цікава

Выстава Алена Трысцень «Пра лес» у Гродне

16.07.2026 17:30 - 17.08.2026 19:00 КЦ «Фестывальны» (вул. Тэльмана, 4)

Андрэй Хадановіч ва Уроцлаве

28.07.2026 (19:00 - 21:00) Klub Proza (Przejście Garncarskie 2)

«Triangle» ў Мінску

30.07.2026 (19:30 - 21:00) музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ