Андрэй Хадановіч ва Уроцлаве

28.07.2026 19:00 - 21:00 Klub Proza (Przejście Garncarskie 2) Бясплатнае

 

У аўторак, 28 ліпеня, ва Уроцлаве адбудзецца сустрэча з паэтам і перакладчыкам Андрэем Хадановічам «Перакладчык у чужой кватэры». 



Спадар Андрэй паразважае пра досвед перакладу класічнай і сучаснай польскай паэзіі, пакажа некалькі спробаў перастварыць вершы Міцкевіча і Норвіда, Леца і Свіршчыньскай, Мілаша і Шымборскай, а таксама Рышарда Крыніцкага, Эвы Ліпскай, Богдана Задуры, Крыстыны Дамброўскай, Агі Зана. 

У межах сустрэчы адбудзецца прэзентацыя дзвюхмоўнай кнігі выбраных вершаў і паэмаў Канстанты Ільдэфанса Галчыньскага «Вуліца шарлатанаў». 


Уваход, выглядае, вольны. 




Вам можа быць цікава

Сустрэча з Максімам Знакам у Вільні

20.07.2026 (14:00 - 16:00) Варта Святла ля амбасады Беларусі (Mindaugo g. 13)

Сустрэча з Настай Лойка ва Уроцлаве

20.07.2026 (19:00 - 21:00) сядзіба Суполкі беларусаў Уроцлава (Tadeusza Kosciuszki 35A (на дамафоне цісніце 54))

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ