• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Канцэрты Мінск

Спеўны сход звяртаецца да спадчыны філаматаў і філарэтаў

Пачатак: 20.12 (19:00)
Канец: 20.12 (19:00)
Галерэя ТUT.BY
(Мінск, пр-т Дзяржынскага, 57, 9 паверх)
Кошт: Уваход вольны
Google

20 снежня “Спеўны сход”, прысвечаны 220-годдзю з дня нараджэння Тамаша Зана і Яна Чачота, заспявае песні філаматаў і філарэтаў.

З нагоды юбілейных дат нашых выбітных суайчыннікаў “Спеўны сход” звяртаецца да багатай песеннай спадчыны таварыстваў філаматаў і філарэтаў. Мы развучым і заспяваем найлепшыя ўзоры беларускай студэнцкай песені XIX ст. Сябры таварыстваў не толькі разам займаліся навукай, але і ладзілі сустрэчы на вольным паветры, дзе пісалі новыя вершы, песні, спявалі. Два стагоддзі таму каля каменя філарэтаў у Баранавічскім раёне маладыя людзі ладзілі свой “Спеўны сход”, толькі, канешне, называлі яго па-іншаму.

Асабліва плённым было супрацоўніцтва Яна Чачота і знакамітага кампазітара Станіслава Манюшкі. На вершы паэта Манюшка напісаў 22 песні – больш чым на словы любога іншага аўтара! Дарэчы, у кастрычніку 2016 г. усе ахвотныя змаглі наведаць “Спеўны сход”, прысвечаны Станіславу Манюшку.

А зараз чакаем вас, каб спяваць разам творы філаматаў і філарэтаў!

Прыходзьце 20 снежня, а 19.00 у Галерэю TUT.BY
г.Мінск, пр-т Дзяржынскага, 57, 9-ы паверх
(ст.м. Міхалова, БЦ Omega Tower)

Уваход вольны!

“Спеўны сход” увесну 2014 года распачалі Аляксей Чубат і Сяргей Доўгушаў. На “Спеўным сходзе” можа спяваць кожны чалавек. Праект дапамагае захоўваць і папулярызаваць нематэрыяльную культурную спадчыну Беларусі.


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Мне заўсёды быў чужы такі тупы беларускі нацыяналізм». Вялікая размова з Альгердам Бахарэвічам
    • «Карані таго, што з намі адбываецца цяпер — у цалкам падпарадкаванай Маскве Советской Белоруссіі». Лявон Вольскі наўздагон дню народнага адзінства
    • Двое сяброў 10 гадоў падарожнічалі па краіне і выдалі кнігу пра неверагодна прыгожую Беларусь
    • Ці быў выхад з СССР незаконным?
    • Што паслухаць у апошнія цёплыя дні восені: эксперыментальная электроніка, міфалагічны рэп і змрочны эмбіент
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип