“Стары Ольса” з праграмай “Miedieval Classic Rock”

20.11.2016 19:00 - 21:00 ДК МАЗ (пр-т Партызанскі, 117,а) ад 17 да 30 р.

Гурту Стары Ольса 17 год. Доўгае і адданне служэнне гістарычнай музыцы, шмат доследаў, пошукаў і вывучэння традыцый. 10 паўнавартасных альбомаў. І вось раптам прапанова аднаго з тэлешоў выканаць баладу “One” Metallica. Потым 2 мільёны праглядаў у YouTube. Новыя прапановы і новыя шоў. Лісты з усяго свету з просьбамі выканаць на старых інструментах іншыя легенды рока. Выбар твораў праз галасаванне ў інтэрнэце. Кантракт з амерыканскай студыяй і выхад альбома “Miedieval Classic Rock” з прэзентацыяй у Сан-Францыска.

Удзельнікі “Старога Ольсы” не ўспрымаюць гэтыя падзеі як адыход ад традыцыі, як здраду сярэднявеччу. Ідзе праца над новым песеным альбомам. Вялізны тур па ЗША з выступамі на знакамітых рэнесансных фэстах.Тым не менш, альбом “Miedieval Classic Rock” знакавы. Гэта новае жыццё старых мелодый, пераствораных на незвычайных інструментах, што няўмольна прыводзіць да ўзнікнення новых эмоцый і новай “старой” энергетыкі.

20 лістапада пасля працяглага знаходжання за мяжой гурт “Стары Ольса” выканае праграму “Miedieval Classic Rock” для сваёй любімай публікі – беларускай.

20.11.2016, ДК МАЗ, 19:00 – ўнікальнае гучанне сусветна вядомых твораў, сярэднявечны дух класічных мелодый рока. Гэта будзе не падобна ні на што!

Квіткі ад 17 да 30 рублёў.

Даведкі: 29 6490888


Вам можа быць цікава

Выстава Уладзіміра Цэслера ў Пізе

23.05.2026 17:00 - 28.06.2026 18:00 AORTA Gallery (Corso Italia 146)

:B: N: у Бельску Падляшскім

20.06.2026 (18:00 - 21:00) Дом культуры (3 Maja 2)

Купалле ў Бярэзінскім запаведніку

04.07.2026 (19:00 - 22:00) Бярэзінскі запаведнік

Этнафэст «Днёўка на Пятроўку» ў Воліне

04.07.2026 (19:00 - 22:00) Centrum Słowian i Wikingów Wolin-Jomsborg-Vineta (Recław 37)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ