Стась Сілка. Прэзентацыя альбома «Песні для глуханямых» у Мінску

30.01.2016 19:00 - 21:00 Бар Beer&Wine (вул.Кульман, 9) 100 000 руб. (папярэдне)

Выканаўца з Наваполацку, які летась стаў адным з адкрыццяў у беларускай музыцы, 30 студзеня дае першы сольны канцэрт у Мінску, на якім прэзентуе свой дэбютны альбом «Песні для глуханямых». Яго выступ падтрымаюць вакаліст гурта Dzieciuki Алесь Дзянісаў і пераможцы «Бардаўскай восені-2015» – гурт «Хмарка на траве».

Малады выканаўца з Наваполацку атрымаў нямала авансаў яшчэ да выхаду свайго дэбютнага альбома. І пакрысе іх пацвярджае. На яго рахунку некалькі паспяховых канцэртаў, у тым ліку аншлаг у віцебскай «Арт-базе», пасля якога Стась зладзіў жартаўлівую фотасэсію-пародыю на Вольскага «Віцебск. Восень. Сілка». Летась ён быў названы ў ліку пераможцаў «Бардаўскай восені-2015» і ўвайшоў у шорт-ліст прэміі «Героі года» ад парталу Tuzin.fm у намінацыі «Адкрыццё года».  Свой першы альбом пад назвай «Песні глуханямых» выканаўца прэзентаваў пры канцы лета 2015.  «Гэта тыя творы, якія я граю на канцэртах і тыя, якія мне хацелася „адпусціць“, то бок зафіксаваць іх не ў галаве, а крышачку збоку. Гэты запіс можна лічыць зрэзам маёй творчасці, а пастаўлены песні збольшага ў храналагічным парадку», – прадстаўляе сваю працу Стась.

30 студзеня ў мінскім бары «Beer&Wine» у межах праекту «Жывы Тузін» Стась Сілка прэзентуе ўжывую свой дэбютны альбом. «Гэта мой першы выступ у Мінску ў якасці хэдлайнера, таму з усёй адказнасцю рыхтую адмысловую праграму. Адыграю старыя-забытыя і новыя-невядомыя песні. Будзе весела, кампанія ж цудоўная!», – кажа музыка з Наваполацку. Падтрымаюць яго выступ уладальнікі Гран-Пры фэсту «Бардаўская восень-2015» – гурт «Хмарка на траве» і Алесь Дзянісаў («КальЯн», «Людзі на балоце», Dzieciuki) з акустычным сэтам. Весці канцэрт будзе Алег Хаменка, нязменны вядучы радыёверсіі «Тузіна Гітоў» і лідар гурта «Палац».

Квіткі на канцэрт можна папярэдне набыць онлайн на Bezkassira.by альбо ў кропках продажу па Мінску.

30 студзеня (субота). 19.00. Бар Beer&Wine (вул.Кульман, 9). Стась Сілка. Прэзентацыя альбома «Песні глуханямых». Госці: Алесь Дзянісаў (Dzieciuki), «Хмарка на траве». Кошт квітка (папярэдне) – 100 000 руб. Інфа: +375 29 687-20-93.


Вам можа быць цікава

Выстава Арлена Кашкурэвіча ў Полацку

20.05.2026 10:00 - 30.04.2027 18:00 мастацкая галерэя Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка (вул. Стралецкая, 4A-4)

Інсталяцыя #FramedInBelarus у Празе

11.06.2026 19:00 - 14.09.2026 19:00 Нацыянальная галерэя Прагі (Вялікая зала), палац кірмашоў (Dukelských Hrdinů 530/47,)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Познані

21.09.2026 (19:00 - 21:00) Aula Artis (gen. Tadeusza Kutrzeby 10)

«Баль вяргіняў» у Залессі

26.09.2026 (17:00 - 20:00) ------------

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ